У Віцебскім аблвыканкаме разглядаюць пытанне аб сацыяльна-эканамічным развіцці Аршанскага раёна
На ім прысутнічаюць намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў, члены аблвыканкама і кіраўнікі яго структурных падраздзяленняў, старшыні райгарвыканкамаў. Пасяджэнне праходзіць у рэжыме відэаканферэнцыі.
Першы намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Сяргей Пац нагадаў, што рэгіён пяты год працуе над рэалізацыяй Указа Прэзідэнта № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці». Станоўчыя тэндэнцыі назіраюцца ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, гандлі, будаўніцтве. Тэмпы росту ў гэтых галінах вышэйшыя за сярэднеабласныя. Ёсць і іншыя прыклады станоўчага гаспадарання.
Тым не менш, як падкрэсліў Аляксандр Субоцін, 2023-і – завяршальны год для мерапрыемстваў праграмы развіцця Аршаншчыны, а невялікія адставанні ад задання ёсць па розных напрамках. Важна разабрацца ў іх прычынах і прыкласці намаганні для атрымання максімальнай аддачы ад дзяржаўнай падтрымкі.
Фота аўтара і telegram-канала "Віцебская вобласць. Афіцыйна"