У Віцебскай вобласці ідзе прыём заявак на конкурс праектаў грамадзянскіх ініцыятыў
Да 1 лютага 2026 года адкрыты прыём заявак на конкурс праектаў грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на развіццё тэрыторый, паляпшэнне якасці жыцця насельніцтва і добраўпарадкаванне населеных пунктаў.
Як патлумачылі ў выканаўчай дырэкцыі Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў, праект грамадзянскай ініцыятывы – гэта аформленая ў структураваным выглядзе ініцыятыва з апісаннем актуальнай праблемы канкрэтнай тэрыторыі, пералікам мерапрыемстваў па яе вырашэнні і абавязковым разлікам бюджэту, уключаючы аб'ём суфінансавання. Да праекта прыкладаецца заяўка з данымі пра ініцыятара.
Падаць праект могуць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў і пастаянна пражываюць на тэрыторыі адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі або яе часткі.
Праекты неабходна накіроўваць у Віцебскі абласны Савет дэпутатаў: на папяровым носьбіце – па адрасе: 210010, г. Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. 207; у электронным выглядзе – на e-mail: osd@vitobl.by (з паметкай «Праект грамадзянскай ініцыятывы», фармат PDF).
Праекты, якія пройдуць папярэдні разгляд, будуць дапушчаны да адкрытага конкурсага адбору. Пераможцы атрымаюць фінансавую падтрымку, пры гэтым ініцыятар забяспечвае суфінансаванне не менш чым 10% ад запытанай сумы.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў выканаўчую дырэкцыю Віцебскай абласной асацыяцыі мясцовых Саветаў дэпутатаў (8 0212 223493).