У Віцебскай вобласці намалочана 838 тыс. тон збожжа
Згодна інфармацыі аблсельгаспрода, на раніцу 4 верасня на Віцебшчыне збожжавыя і зернебабовыя ўбраны на 265,5 тыс. га (90 %), намалочана 838 тыс. т збожжа пры ўраджайнасці 31,6 ц/га.
Пад ураджай 2026 года пасеяна 10,5 тыс. га азімых збожжавых (5 %).
Лён выцярэблены на 12,1 тыс. га (94 %), нарыхтавана 12,3 тыс. т льнотрасты сярэднім нумарам 0,93.