У Віцебскай абласной клінічнай бальніцы адкрылі новы рэнтгенаўскі кабінет

В Витебской областной клинической больнице открыли новый рентгеновский кабинет

У Віцебскай абласной клінічнай бальніцы адкрылі новы рэнтгенаўскі кабінет.

– Мы планамерна праводзім работу па аснашчэнні новым сучасным дыягнастычным абсталяваннем. У рэнтгенаўскім аддзяленні гэта ўжо другі апарат «Уніэксперт 2 плюс» для аказання экстраннай і планавай дапамогі пацыентам рознага профілю, – адзначыў галоўны ўрач Віцебскай абласной бальніцы Яўген Матусевіч. – У самыя сціслыя тэрміны праведзены рамонт і падрыхтоўка памяшкання пад устаноўку апарата. Закуплена ўся неабходная мэбля і сродкі індывідуальнай абароны для персаналу. Устаноўка апарата дазволіць скараціць тэрміны абследавання і значна павялічыць колькасць даследаванняў, якія выконваюцца.

Галоўурач паведаміў, што ва ўстанове аховы здароўя, якая ў бліжэйшы час адзначыць 90-гадовы юбілей, абнаўляецца медыцынская апаратура, лапараскапічнае абсталяванне. Заканчваецца мантаж 6 бальнічных ліфтаў, якія дазволяць зручна перамяшчацца пацыентам і персаналу. Усё разам дабратворна адаб'ецца на павышэнні якасці работы, якасці дыягностыкі.

Апарат інтэграваны ў інфармацыйную сістэму абласной клінічнай бальніцы, што дазволіць бачыць рэнтгенаўскія здымкі ўрачам у лічбавым фармаце на працоўным месцы.

«Уніэксперт 2 плюс» – гэта ўніверсальны лічбавы рэнтгенаўскі апарат, які дазваляе праводзіць даследаванні пацыентаў у розных становішчах: стоячы, седзячы, лежачы.

Сярод асноўных пераваг абсталявання спецыялісты называюць:

– эфектыўнасць і высокую прапускную здольнасць дыягнастычных аддзяленняў;
– сучасны лічбавы дэтэктар з высокім прасторавым разрозненнем;
– сістэму аўтаматычнай апрацоўкі выяў, якая забяспечвае дакладнасць дыягностыкі;
– эрганамічныя элементы кіравання і гнуткія налады, якія дазваляюць адаптаваць апарат пад любыя клінічныя задачы;
– павышаную рухомасць, якая палягчае працу з пацыентамі з абмежаванай мабільнасцю.

"Віцебскія весці"