«Вальс Перамогі» танцавалі напярэдадні 9 Траўня пад вокнамі Віцебскага абласнога радзільнага дома

«Вальс Перамогі» танцавалі напярэдадні 9 Мая пад вокнамі Віцебскага абласнога радзільнага дома

08.05.2026

– Такая акцыя ў нас праходзіць упершыню. Мы ўдзячныя, што 103-я дывізія падтрымала гэту ініцыятыву. Маладыя спецыялісты радзільнага дома і новабранцы 103-й дывізіі актыўна рыхтаваліся да гэтага прыгожага і знакавага мерапрыемства, – падкрэсліла галоўны ўрач установы аховы здароўя Алена Леановіч. – Аддаць даніну памяці тым, хто заваяваў Вялікую Перамогу, падарыў нам гэта цудоўнае мірнае блакітнае неба – не проста абавязак, гэта тое, што ў кожнага з нас у сэрцы.

Няма ніводнай сям'і на беларускай зямлі, якой не кранула б вогненнае крыло вайны. Таму з вялікім хваляваннем і гордасцю тут праводзілі гэтае мерапрыемства.

– Самае важнае, што тут наша маладое пакаленне – хлопчыкі, якія ўсталі сёння на абарону краіны, мамы, якія знаходзяцца тут, маладыя супрацоўнікі – усе яны напоўнены павагай да гісторыі сваёй краіны. Сёння гэтай акцыяй мы кажам: «Дзякуй, Беларусь! Мы памятаем!», – эмацыйна выказалася Алена Леановіч.

18 пар кружыліся ў «Вальсе Перамогі». 18 пар маладых людзей думалі пра каштоўнасць мірнага неба, магчымасць любіць, дарыць кветкі, ствараць сем'і, нараджаць і выхоўваць дзяцей.

Дарэчы, сярод маладых удзельнікаў акцыі ўжо з'явіліся пары! А гэта значыць, што не будзе пустым радзільны дом, створацца новыя сем'і, з'явяцца на свет новыя грамадзяне Беларусі. І самае галоўнае – маладыя людзі ведаюць пра свае карані.

Віцебскія весці