Век жыві — век вучыся

У перыяд са 31 кастрычніка па 01 лістапада 2017 г. Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь на базе пракуратуры Брэсцкай вобласці праведзены рэспубліканскі вучэбна-практычны семінар, на якім абмеркаваны праблемныя пытанні рэалізацыі органамі пракуратуры функцыі падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання і павышэння эфектыўнасці пракурорскага нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах.

У рабоце семінара прынялі ўдзел прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, пракуратур абласцей і г.Мінска, а таксама памочнікі пракурораў гарадоў і раёнаў, якія падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе і ажыццяўляюць нагляд за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.

Активную ролю ў семінары прыняла дэлегацыя і ад пракуратуры Віцебскай вобласці.

Мэтай правядзення семінара з'яўляецца ўдасканаленне ўзроўню прафесійных ведаў пракурорскіх работнікаў, якія падтрымліваюць дзяржаўнае абвінавачванне ў судзе, паляпшэнне якасці іх тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкі, а таксама абмен вопытам арганізацыі работы і правапрымянення.

Мэтавая аўдыторыя і тэмы семінара выбраны зыходзячы з найбольш актуальных пытанняў у ажыццяўленні нагляду за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах і змяненняў, якія адбываюцца ў заканадаўстве крымінальна-прававой сферы.

Семінар праведзены досыць цікава з пункту гледжання яго шматпланавасці і магчымасці прымяніць атрыманую інфармацыю на практыцы.

Акрамя таго, парадавала яго цёплая і сяброўская абстаноўка.

Намеснік начальніка аддзела
пракуратуры вобласці В.Сузанскі