Віцебская вобласць не павінна быць у зоне крытыкі

Адбылося пасяджэнне калегіі пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім падведзены вынікі работы органаў пракуратуры ў першым паўгоддзі 2021 г. і вызначаны задачы для пракурораў на найбліжэйшую перспектыву.

У рабоце калегіі прыняў удзел намеснік Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Хмарук С.К., які адзначыў, што органамі пракуратуры вобласці ў першым паўгоддзі бягучага года праведзены значны аб'ём работы ў мэтах забеспячэння законнасці і правапарадку, абароны дзяржаўных інтарэсаў, законных правоў і свабод грамадзян.

Адкрываючы пасяджэнне калегіі, пракурор Віцебскай вобласці падкрэсліў, што ў выніку скаардынаваных намаганняў усіх дзяржаўных структур у барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у вобласці захавана стабільная крымінагенная абстаноўка, не дапушчана дэстабілізацыя грамадска-палітычнай сітуацыі.

Узровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў Віцебскай вобласці застаецца адным з найменшых у рэспубліцы – 41,0 (сярэднерэспубліканскі паказчык – 46,6).

Скарацілася колькасць злачынстваў па напрамках дзейнасці крымінальнага вышуку на 14,4% (з 2474 да 2119), на што ў значнай ступені паўплывала скарачэнне крадзяжоў (з 1604 да 1310).

Наяўны ж у першым паўгоддзі 2021 г. рост у вобласці агульнай колькасці рэгістраваных злачынстваў (з 4438 да 4782 (+7,8%)) абумоўлены ў асноўным значным павелічэннем колькасці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (з 586 да 981 (+ 67,4%)).

Аднак, асноўнымі пытаннямі, якія абмяркоўваліся на калегіі, сталі не дасягнутыя вынікі, а прычыны негатыўных тэндэнцый, якія ўзнікаюць у аператыўнай абстаноўцы, наяўныя недахопы ў наглядзе пракурораў і шляхі іх ухілення.

Так, у вобласці адзначаецца рост колькасці пацярпелых ад злачынстваў (з 3393 да 3790 (+11,7%)), пры нязначным зніжэнні колькасці загінулых у выніку злачынстваў (з 53 да 50 (-5,7%)).

У асобных рэгіёнах пракурорскі нагляд яшчэ недастаткова эфектыўны і не аказвае належнага ўплыву на прафілактыку злачынстваў і іншых правапарушэнняў.

Рост агульнай

колькіства здзейсненых злачынстваў адбыўся ў 14 рэгіёнах вобласці, найбольшы ў Шаркаўшчынскім (+ 52,4%),

Глыбоцкім (+ 44,2%), Лепельскім (+35,5%), Пастаўскім (+29,5%) раёнах.

Павелічэнне колькасці злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку дапушчана ў 8 рэгіёнах (у Глыбоцкім (+38%), Лепельскім (+19,3%), Дубровенскім (+19,1%), Шаркаўшчынскім (+16,7%), Верхнядзвінскім (+13%), Сенненскім (+11,1%), Докшыцкім (+2,7%) раёнах і Аршанскім АДВТ (+25%)).

Вышэй рэспубліканскага і абласнога паказчыкаў зарэгістраваны ўзровень злачыннасці на 10 тысяч насельніцтва ў Віцебскім (64,9), Дубровенскім (64,5), Міёрскім (47,4), Расонскім (49,4), Сенненскім (64,2), Талачынскім (51,0) раёнах.

Асноўнымі праблемнымі пытаннямі ў стане злачыннасці ў вобласці на сённяшні дзень з'яўляюцца пытанні папярэджання і раскрыцця злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій (рост на 67,4% (з 586 да 981)), супраць грамадскага парадку і маральнасці (павялічылася колькасць хуліганстваў – з 73 да 101 (+38,4%)), карыслівай накіраванасці (больш здзейснена рабаванняў – з 5 да 7 (+40%)), супраць жыцця і здароўя грамадзян (узрасла колькасць забойстваў – з 16 да 17 (+6,3%)), злачынстваў, звязаных з пратэстнай актыўнасцю асобных груп грамадзян.

Шэраг заўваг выклікала дзейнасць суб'ектаў прафілактыкі, іх рэальны ўплыў на ўзровень злачыннасці на месцах, у прыватнасці сямейна-бытавая злачыннасць, яе прычыны і ўмовы, праблема ранняга выяўлення злачыннасці ў быце.

- «Удзел пракурора ў рабоце савета АПАПА і каардынацыйных нарад павінен быць эфектыўным. Пракурорам трэба ставіць дакладныя і канкрэтныя задачы перад суб'ектамі прафілактыкі. Фармалізму ў рабоце быць не павінна», - рэзюмаваў намеснік Генпракурора.

Застаецца актуальнай для вобласці і праблема гібелі людзей, асабліва дзяцей, ад знешніх фактараў, на што таксама на пасяджэнні звярнулі ўвагу пракурораў.

Так, на пажарах у 1 паўгоддзі бягучага года загінула 58(56) чалавек (+3,6%), у выніку ўтаплення – 46(46) грамадзян, у тым ліку 5 (2) непаўналетніх.

- «Палова

загінулых у агні склалі пенсіянеры, што патрабуе актывізацыі папераджальнай работы з боку зацікаўленых службаў з дадзенай сацыяльна ўразлівай катэгорыяй грамадзян», — падкрэсліў Сяргей Хмарук.

Пры зніжэнні агульнай колькасці зарэгістраваных дарожна-транспартных здарэнняў (з 182 да 162  (-11%))  павялічылася колькасць загінулых у іх грамадзян (з 32 да 36 (+12,5%)), таксама загінула 3 (0) дзіця. Рост колькасці загінулых у ДТЗ асоб адбыўся ў Дубровенскім (з 0 да 6), Докшыцкім (з 2 да 3), Лепельскім і Полацкім (з 1 да 3), Лёзненскім (з 1 да 5), Мёрскім і Шумілінскім (з 0 да 2) раёнах.  

У выніку няшчасных выпадкаў на вытворчасці загінула 8 (8) чалавек  (у г.Віцебску – 4 (3) чалавекі, Аршанскім, Віцебскім, Верхнядзвінскім і Браслаўскім раёнах – па 1).

Пры ажыццяўленні пракурорамі нагляду за выкананнем заканадаўства ў бягучым годзе першачарговае значэнне надавалася пытанням забеспячэння стабільнай грамадска-палітычнай абстаноўкі, законнасці ва ўсіх сферах жыццядзейнасці.

Нягледзячы на зніжэнне ўзроўню пратэстнай актыўнасці, патрабуе узмацнення роля пракуратуры ў процідзеянні правапарушэнням у інфармацыйнай сферы, у тым ліку распаўсюджванню ў сетцы Інтэрнэт інфармацыі экстрэмісцкай накіраванасці,  нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, прапагандзе ідэалогіі нацызму і фашызму.

Па-ранейшаму патрабуюць кантролю пытанні выканання  тэхналагічных, ветэрынарна-санітарных правілаў і норм на жывёлагадоўчых аб'ектах,  ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па захаванасці буйной рагатай жывёлы.

Намеснік Генпракурора звярнуў увагу пракурораў на недапушчэнне запазычанасці па выплаце заработнай платы на прадпрыемствах, забеспячэнне законнасці ў дадзенай сферы.

Акрамя таго з боку Генпракуратуры падвергліся крытыцы пытанні пагалоўя жывёлы на прадпрыемствах АПК у рэгіёнах, іх рэалізацыі прыватным асобам, барацьба з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі, кантроль за выкананнем прынятых інвест і дзяржаўных праграм і іншыя сферы пракурорскага нагляду.

Пасля абмеркавання парадку дня Сяргей Хмарук падзякаваў калектыў пракуратуры Віцебскай вобласці за

наяўны патэнцыял у працы на перспектыву, выказаўшы ўпэўненасць у здольнасці і належнай рэалізацыі пастаўленых перад ведамствам задач.

Па выніках абмеркавання калегіяй пракуратуры вобласці прынята адпаведнае рашэнне, у якім намечаны канкрэтныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці пракурорскага нагляду.

Начальнік арганізацыйна-кантрольнага аддзела
пракуратуры вобласці
Ігар Марозаў