Віцебская вобласць разлічвае ў 2017 годзе значна павысіць эфектыўнасць сельгасвытворчасці

Віцебская вобласць разлічвае ў 2017 годзе значна павысіць эфектыўнасць сельгасвытворчасці. Такія планы агучыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў на сесіі абласнога Савета дэпутатаў.

Кіраўнік рэгіёна прадставіў на сесіі справаздачу абласнога выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці ў 2016 годзе і задачах на 2017-ы.

"У 2017 годзе мы разлічваем на значнае павышэнне эфектыўнасці вытворчасці за кошт дынамічнага развіцця чатырох буйных інтэграцыйных структур, створаных на базе Віцебскага мясакамбіната, Глыбоцкага камбікормавага завода, Аршанскага і Полацкага камбінатаў хлебапрадуктаў. У гэтых холдынгах мы аб'ядналі вытворцаў сельгаспрадукцыі, перапрацоўчыя прадпрыемствы і гандлёвыя аб'екты. Заробленыя тут грошы будуць накіраваны на развіццё сыравінных зон", - сказаў губернатар. Мікалай Шарстнёў адзначыў, што ў склад холдынгаў увайшлі арганізацыі 17 раёнаў вобласці. Гэта практычна ўсе свінагадоўчыя комплексы, усе комплексы па адкорме буйной рагатай жывёлы, птушкафабрыкі.

"Тэмп росту вытворчасці за 10 месяцаў у інтэграцыйных структурах склаў 105,8%, у тым ліку ў жывёлагадоўлі 108,7%", - паведаміў кіраўнік рэгіёна. Губернатар нагадаў, што ў бягучым годзе быў прыняты ўказ №320 "Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці", які стварае ўмовы для фарміравання буйнатаварных структур і дазваляе правесці рэструктурызацыю праблемнай запазычанасці па бюджэтных і крэдытных абавязацельствах арганізацый, якія ўваходзяць у інтэграцыйныя структуры. "Указ дае прэферэнцыі і дазволіць вызваліць да 15% выручкі перапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэтыя сродкі будуць накіроўвацца на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы холдынгаў", - растлумачыў Мікалай Шарстнёў. "У 2017 годзе мы маем намер павялічыць аб'ёмы вытворчасці асноўных відаў прадукцыі, закупіць па лізінгу каля 1 тыс. адзінак сучаснай сельскагаспадарчай тэхнікі, пабудаваць чатыры малочна-таварныя фермы па 2 тыс. галоў кожная", - сказаў старшыня аблвыканкама.

Ён таксама паведаміў, што ў рэгіёне будзе

працягваецца работа па развіцці сельскіх тэрыторый. "Мы павінны стварыць у сельскай мясцовасці добрыя ўмовы для жыцця людзей", - рэзюмаваў губернатар.

Алена Ціханава - БЕЛТА.