Віцебская транспартная пракуратура: абарона эканамічных інтарэсаў арганізацый.
У мінулым перыядзе 2024 года Віцебскай транспартнай пракуратурай разгледжана 14 зваротаў юрыдычных асоб па пытанні выстаўлення пракурорам іскаў у эканамічны суд, з якіх 11 – задаволена цалкам, 1 – часткова.
Даведка. У адпаведнасці з абз. 7 п. 4 арт. 27 Закона «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь» пры ўстанаўленні парушэнняў заканадаўства ў залежнасці ад іх характару пракурор у межах сваёй кампетэнцыі звяртаецца ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі, у суд з заявамі (іскамі) у абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і арганізацый, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Па выніках разгляду вышэйназваных зваротаў прад'яўлена 10 іскавых заяў (заяў) у эканамічны суд у інтарэсах прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці (з пераважнай доляй дзяржавы) на агульную суму 701 794 рублі, 9 з якіх задаволены ў памеры 647 414 рублёў, у адным выпадку – заключана пагадненне аб прымірэнні.
У прыватнасці, вызначэннем эканамічнага суда Віцебскай вобласці на карысць ААТ «Д.» спагнана запазычанасць па дагаворы будаўнічага генпадраду ў суме 76 903 рублі.
Акрамя таго, 1 юрыдычная асоба ў парадку дасудовага ўрэгулявання добраахвотна пагасіла суму асноўнага доўгу ў памеры 20 870 рублёў.