Віцебскія школьнікі пра Асноўны закон: хочаш ведаць Беларусь – прачытай Канстытуцыю
У віцебскай сярэдняй школе №4 прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для школьнікаў гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства, ва ўстанове адукацыі кожны год праходзіць такі ўрок, дзе яшчэ раз успамінаюць, што такое Асноўны закон нашай рэспублікі і для чаго ён патрэбны. Вучаніца 11-га класа Алена Афанасьева ведае пра гэты дакумент вельмі многае. "Я вучуся ў ваенна-патрыятычнай групе, і мы на занятках рэгулярна вяртаемся да гэтай тэмы. На ўроках грамадазнаўства мы вывучалі, якія ў Канстытуцыі ёсць раздзелы, і мяне больш за ўсё зацікавіў другі, дзе распавядаецца пра нашы правы, свабоды і абавязкі. Напрыклад, адзін з маіх будучых абавязкаў - абараняць Радзіму, клапаціцца пра бацькоў, берагчы навакольнае асяроддзе", - адзначыла школьніца.

Яна прызналася, што марыць стаць следчым і ёй у будучыні змогуць спатрэбіцца навыкі, якія яна атрымала на занятках, напрыклад, па самаабароне, арыентаванні на мясцовасці.
Яе аднакласніца Ульяна Грыбалева сказала, што законы, прапісаныя ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, павінны выконваць не толькі грамадзяне нашай дзяржавы. "Гэта звод законаў, якія павінны выконваць не толькі беларусы, але і замежнікі, якія прыязджаюць да нас жыць, і перад гэтым законам усе роўныя, таму што ў нас прававая дзяржава. Я лічу, што любому, хто захоча лепш пазнаць Беларусь, трэба прачытаць перш за ўсё нашу Канстытуцыю. Вядома, гісторыя і традыцыі вельмі важныя, але Асноўны закон дзяржавы трэба ведаць усім без выключэння. А яшчэ вельмі зручна, калі ўсе нашы асноўныя законы сабраны ў Канстытуцыі, можна ўсё адразу ў адным месцы прачытаць", - падкрэсліла юная віцяблянка.

Дзяўчаты дадалі, што на ўроках гісторыі педагогі часта спасылаюцца на сучасную Канстытуцыю. Напрыклад, пры вывучэнні палітычнага ладу іншых краін ці калі распавядаюць, што такое дзяржава, хто стаіць ва ўладзе ў Беларусі.
На адзіны ўрок да рабят прыйшоў намеснік пракурора горада Віцебска Юрый Шыпалаў. Ён адзначыў, што Канстытуцыя - гэта звод правілаў, па якім жыве ўсё наша грамадства. "Кожны нарматыўна-прававы акт, закон, які прымаецца ў Рэспубліцы Беларусь, азіраецца на Канстытуцыю, і ні адзін заканадаўчы акт у нашай краіне не павінен супярэчыць Канстытуцыі. Яна рэгулюе ўсе прававыя асновы, дзейнасць усіх без выключэння дзяржаўных органаў", - сказаў ён.

Намеснік пракурора нагадаў, што з развіццём краіны развівалася і наша Канстытуцыя, у якую ўносіліся змены і дапаўненні, каб у Асноўным законе адлюстроўваліся рэаліі часу. Нязменнае адно - вышэйшай каштоўнасцю для дзяржавы быў і застаецца чалавек, грамадзянін. "Ні адна дзяржава не можа сябе лічыць суверэннай, калі ў яе няма ўласнай Канстытуцыі. У нашым Асноўным законе сабраны лепшы і перадавы вопыт іншых краін, у ім адлюстраваны самыя лепшыя нормы. Я хачу вас павіншаваць з надыходзячым святам і пажадаць, каб вы выраслі сапраўднымі патрыётамі і праслаўлялі нашу рэспубліку", - напуціў падрастаючае пакаленне Юрый Шыпалаў.
"БелТА"