Віцебскі аблвыканкам праводзіць працэдуру перамоваў па аб'екце «Бягучы рамонт вежы-прыбудовы адміністрацыйнага будынка аблвыканкама г.Віцебск. вул.Гогаля, 6/1»
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2016 г. №380 «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) у будаўніцтве» праводзіцца працэдура перамоваў па аб'екце «Бягучы рамонт вежы-прыбудовы адміністрацыйнага будынка аблвыканкама г.Віцебск. вул.Гогаля,6/1».
Стартавы кошт замовы – 5400,0 (пяць тысяч чатырыста) беларускіх рублёў (з улікам ПДВ).
Прапановы прымаюцца не пазней 10 гадзін 00 хвілін 20 чэрвеня 2017 г. па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля,6, каб.№9.
Працэдура перамоваў адбудзецца ў 10 гадзін 00 хвілін 20 чэрвеня 2017 года па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля,6, каб.№9.
Кантактная асоба: Сомаў Аляксандр Уладзіміравіч – 8(0212)47-40-35.