Віцебскі аблвыканкам праводзіць працэдуру перамоваў па аб'екце «Бягучы рамонт унутраных памяшканняў адміністрацыйных будынкаў аблвыканкама»

Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2016 г. №380 «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) у будаўніцтве» праводзіцца працэдура перамоваў па выкананні работ па аб'екце «Бягучы рамонт унутраных памяшканняў адміністрацыйных будынкаў аблвыканкама г.Віцебск. вул.Гогаля, 6, 6/1, вул.Праўды, 18».

Стартавы кошт замовы – 15000,0 (пятнаццаць тысяч рублёў 0 капеек) беларускіх рублёў (з улікам ПДВ).

Прапановы прымаюцца не пазней 10 гадзін 00 хвілін 15 снежня 2017 г. па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, каб. №9.

Працэдура перамоваў адбудзецца ў 10 гадзін 00 хвілін 15 снежня 2017 года па адрасе г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, каб. №9.

Кантактная асоба: Сомаў Аляксандр Уладзіміравіч – 8 (0212) 47-40-35.