Віцебскі аблвыканкам праводзіць працэдуру перамоваў па аб'екце «Бягучы рамонт унутраных памяшканняў адміністрацыйных будынкаў аблвыканкама»
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2016 г. №380 «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) у будаўніцтве» праводзіцца працэдура перамоваў па выкананні работ па аб'екце «Бягучы рамонт унутраных памяшканняў адміністрацыйных будынкаў аблвыканкама г.Віцебск. вул. Гогаля, 6, 6/1».
Стартавы кошт замовы – 10000,0 (дзесяць тысяч рублёў 0 капеек) беларускіх рублёў (з улікам ПДВ).
Прапановы прымаюцца не пазней 10 гадзін 00 хвілін 26 лютага 2018 г. па адрасе г.Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. №9.
Працэдура перамоваў адбудзецца ў 10 гадзін 00 хвілін 26 лютага 2018 года па адрасе г.Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. №9.
Кантактная асоба: Сомаў Аляксандр Уладзіміравіч – 8 (0212) 47-40-35.