Віцебскі аблвыканкам праводзіць працэдуру перамоваў па аб'екце «Выкананне работ па замене падлогавага пакрыцця пераходу адміністрацыйнага будынка аблвыканкама г.Віцебск. вул.Гогаля, 6/1»
Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 2016 г. №380 «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) у будаўніцтве» праводзіцца працэдура перамоваў па аб'екце «Выкананне работ па замене падлогавага пакрыцця пераходу адміністрацыйнага будынка Віцебскага аблвыканкама г.Віцебск. вул. Гогаля, 6/1».
Стартавы кошт замовы – у адпаведнасці з лакальнымі каштарысамі 61072,0 (шасцьдзесят адна тысяча семдзесят два) беларускіх рублёў (з улікам ПДВ).
Прапановы прымаюцца не пазней 09 гадзін 00 хвілін 30 мая 2017 г. па адрасе г.Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. №9.
Працэдура перамоваў адбудзецца ў 10 гадзін 00 хвілін 30 мая 2017 года па адрасе г.Віцебск, вул. Гогаля, 6, каб. №9.
Кантактная асоба: Сомаў Аляксандр Уладзіміравіч – 8(0212)47-40-35.