Віцебскі транспартны пракурор Канстанцін Шыенок правёў сустрэчу з навучэнцамі
«Штогод 22 сакавіка мы аддаём даніну памяці жыхарам вёскі Хатынь, спаленай фашыстамі 81 год таму, - 22 сакавіка 1943 года. Кажучы пра хатынскую трагедыю, мы гаворым і пра сотні іншых вёсак – яе сясцёр, пра ні ў чым невінаватых людзей, якім фашысты вынеслі смяротны прысуд», - адзначыў Канстанцін Шыенок.
Віцебскі транспартны пракурор расказаў пра ход расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, фактах злачынстваў фашыстаў і іх пасобнікаў, важнасці разумення ўсёй трагедыі народа для фарміравання рэальнага погляду на падзеі сучаснасці.
Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа з'яўляецца данінай памяці загінуўшым і спрыяе ўсталяванню і захаванню гістарычнай справядлівасці, з'яўляецца прававым бар'ерам на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Вялікай Айчыннай вайны.
У завяршэнні сустрэчы адказаў на пытанні навучэнцаў, заклікаў шанаваць сваю гісторыю, і памятаць пра вялікі подзвіг нашага народа.
Старэйшы памочнік Віцебскага транспартнага пракурора С.В.Сазонава