Віцебскаблмаёмасць: пачатак гэтага года стаў самым выніковым за апошнія 10 гадоў па продажы невыкарыстоўванай дзяржмаёмасці
Найбольшую цікавасць у пакупнікоў выклікала аўтазаправачная станцыя ў Сенненскім раёне. АЗС выстаўлялася на аўкцыён ужо 7 разоў. І, раней у чэрвені 2020 года, яна ўжо была прададзена за 20300 руб. прыватнай транспартнай арганізацыі з Сянна на аўкцыёне з пачатковай цаной 1 БВ. Тады было 2 пакупнікі. Але, у сувязі з недастатковай плошчай зямельнага участка, пакупнік адмовіўся ад аб'екта.
Пасля плошча прадастаўляемага зямельнага ўчастка была павялічана з 4 да 26 сотак і 31 студзеня адбыўся паўторны аўкцыён, у якім ужо прынялі ўдзел 5 пакупнікоў.
У выніку на 58 кроку аўкцыёну АЗС была прададзена за 43808 руб. прыватнаму прадпрыемству з Сянна.
Усяго за студзень 2022 года ужо прададзена 11 аб'ектаў на суму больш за 500 тысяч рублёў, з іх на аўкцыёнах з пачатковай цаной у памеры 1 базавай велічыні 9. Як правіла, у пачатку года продажы аб'ектаў нерухомасці ідуць не вельмі актыўна, у мінулым годзе за студзень было прададзена толькі 2 аб'екты за 14 тысяч рублёў, у сярэднім прадаецца 3-5 аб'ектаў. І можна адзначыць, што гэты пачатак гэтага года стаў самым рэзультатыўным студзенем за 10 гадоў.
Усяго ж у гэтым годзе да продажу на аўкцыёнах, арганізаваных камітэтам, запланавана больш за 340 невыкарыстоўваемых аб'ектаў рэспубліканскай і камунальнай уласнасці, з іх больш за 150 будуць выстаўлены ўпершыню.
Па Віцебску будзе выстаўлена на таргі больш за 20 будынкаў і збудаванняў былога ААТ ”КІМ‟, з якіх сфармавана 5 лотаў, незаверстранае закансерваванае капітальнае будаўніцтва па вул.Багдана Хмяльніцкага, ізаляванае памяшканне з гаражом у раёне Смаленскага рынку, комплекс будынкаў былога вінзавода па вул.Пакроўская.
У Наваполацку прапануецца адміністрацыйны будынак па вул.Блохіна, 3 дзіцячыя сады, будынкі аптовай базы па пер.Рыжскі.
З агульнай колькасці прапанаваных да продажу аб'ектаў значную частку складаюць, як і раней, аб'екты сацсферы ў сельскай мясцовасці – больш за 100 будынкаў школ і дзіцячых садкоў і 30
сельскіх дамоў культуры і бібліятэк. Таксама прапануюцца розныя адміністрацыйныя і вытворчыя будынкі, склады, гаражы, крамы і іншыя.На люты камітэтам прызначаны аўкцыёны па 60 невыкарыстоўваным дзяржаўным аб'ектам, а таксама на 3 сакавіка выстаўлены на таргі са зніжэннем пачатковага кошту на 20 працэнтаў пакеты акцый ААТ ”АСБ Беларусбанк‟ і ААТ ”Кераміка‟. Камітэт запрашае юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян прыняць удзел у аўкцыёнах.»