"Віцебскаблмаёмасць": адразу 95 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўванай дзяржмаёмасці прызначаны на сакавік бягучага года

На чарговым выніковым аўкцыёне было прададзена будынак былой паштовай станцыі ў в. Грышаны Аршанскага раёна. Новым уласнікам стаў жыхар Оршы, які набыў аб'ект усяго за адну базавую велічыню.

Паштовая станцыя, пабудаваная ў канцы XIX стагоддзя, з'яўляецца аб'ектам гісторыка-культурнай каштоўнасці. Новы ўласнік, згодна з умовамі продажу, павінен рэканструяваць аб'ект на працягу трох гадоў і выкарыстоўваць яго ў прадпрымальніцкай дзейнасці.

За два месяцы гэтага года камітэтам ужо праведзена 19 выніковых аўкцыёнаў, дзяржаўны бюджэт пры гэтым папоўніўся на суму 245 тыс. рублёў.

На сакавік 2023 года камітэтам прызначана 95 аўкцыёнаў, з якіх 70 аўкцыёнаў з устанаўленнем пачатковай цаны, роўнай адной базавай велічыні.

Як і раней, найбольшую ўдзельную вагу складаюць сацыяльныя аб'екты: гэта школы, дзіцячыя сады і дамы культуры – такіх 44 аб'екты. Таксама шмат аб'ектаў гандлю – прапануецца да продажу 14 крамаў.

Самым буйным з прапанаваных аб'ектаў з'яўляецца комплекс аб'ектаў былой гімназіі ў Бешанковічах плошчай 4500 кв.м. Пачатковая цана складае 5 базавых велічынь.

У чарговы раз выстаўляецца недабудаваны будынак паліклінікі па вул. Багдана Хмяльніцкага ў Віцебску плошчай 1800 кв.м. Аб'ект таксама выстаўляецца на аўкцыён за базавую велічыню, але пры гэтым пакупніку неабходна будзе пакрыць затраты на яго рэканструкцыю.

Падрабязней з прапанаванымі аб'ектамі можна азнаёміцца на сайце камітэта.