"Віцебскаблмаёмасць": у краіне ўдасканальваецца сістэма кіравання дзяржаўнай маёмасцю
Увайшоў у сілу Указ № 330 «Аб распараджэнні маёмасцю», які прыняты з мэтай удасканалення адносін па распараджэнні маёмасцю, пашырэння паўнамоцтваў рэспубліканскіх і мясцовых органаў дзяржаўнага кіравання, спрашчэння парадку ўключэння невыкарыстоўванай маёмасці ў гаспадарчы абарот.
Указам прадугледжваецца стварэнне адзіных умоў адчужэння невыкарыстоўванай дзяржаўнай маёмасці і маёмасці гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы – без афармлення праваўдасведчальных дакументаў на нерухомасць.
Акрамя таго, замацоўваецца права гаспадарчых таварыстваў самастойна вызначаць пачатковы кошт або кошт продажу, а таксама зніжаць пачатковы кошт продажу на таргах, у тым ліку да адной базавай велічыні.
Зыходзячы з сітуацыі ў рэгіёнах, мясцовыя Саветы дэпутатаў на месцах, яны змогуць вызначаць абавязковыя ўмовы продажу невыкарыстоўванай камунальнай маёмасці і спосабы забеспячэння іх выканання, выпадкі продажу такой маёмасці без таргоў і яе перадачы ў бязвыплатнае карыстанне, а таксама ўмовы і парадак прадастаўлення растэрміноўкі па аплаце кошту адчужанай маёмасці.
Акрамя гэтага, мясцовыя Саветы дэпутатаў надзяляюцца правам вызваляць пакупнікоў ад штрафных санкцый за невыкананне абавязковых умоў продажу камунальнай нерухомасці, а таксама змяняць гэтыя ўмовы і тэрміны іх выканання.
Пашырэнне паўнамоцтваў мясцовых органаў улады з забеспячэннем калегіяльнасці прыняцця рашэнняў дазволіць прымяняць індывідуальны падыход па ўключэнні капітальных пабудоў у гаспадарчы абарот, а таксама эфектыўна балансаваць інтарэсы мясцовых уладаў і патэнцыйных інвестараў.
На базе Дзяржкаммаёмасці адбылося навучанне для прадстаўнікоў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання,
дзе былі растлумачаны асноўныя новэлы прынятага дакумента для выпрацоўкі ў службовых асоб адзіных падыходаў у працы.