Віцебскай транспартнай пракуратурай падведзены вынікі работы па выкананні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб
За 12 месяцаў 2016 г. у Віцебскую транспартную пракуратуру паступіла 22 звароты грамадзян, што на 5 зваротаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 г.
З паступіўшых зваротаў грамадзян 8(9) вырашаны па сутнасці аператыўнымі работнікамі пракуратуры, 11 (7) зваротаў накіраваны для вырашэння ў іншыя органы.
З разгледжаных па сутнасці зваротаў грамадзян, 7 (6) - па пытаннях нагляду за выкананнем заканадаўства. У прыватнасці, два звароты закраналі пытанні працоўнага заканадаўства, падстаў для прыняцця мер пракурорскага рэагавання ў ходзе разгляду не ўстаноўлена, заяўнікам дадзены адпаведныя тлумачэнні.
Два звароты датычыліся незаконнага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці філіялам Транспартнай інспекцыі па Віцебскай вобласці. Па выніках правярак звароты былі прызнаны абгрунтаванымі (у 2015 годзе па выніках разгляду зваротаў грамадзян 3 звароты прызнаны абгрунтаванымі) на пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці прынесены пратэсты.
У адным звароце ставілася пытанне аб адмене пастановы аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, вынесенай Віцебскім АУСД. Ва ўдовлетворении дадзенага звароту заяўніку адмоўлена, аб чым дадзены матываваны адказ ва ўстаноўленыя тэрміны.
Супрацоўнікамі Віцебскай транспартнай пракуратуры вырашаны 4 звароты па пытаннях следства і дазнання. Па выніках іх разгляду 1 зварот задаволены (адменена незаконнае рашэнне па крымінальнай справе), у
у астатніх выпадках заяўнікам раз'яснены палажэнні дзеючага заканадаўства.Па ўсіх дазволеных зваротах дадзены матываваныя адказы, раз'яснены парадак абскарджавання ў выпадку нязгоды з прынятым рашэннем. Усе адказы па адхіленых зваротах падпісаны пракурорам альбо намеснікамі. Паўторных зваротаў у абагульняемы перыяд у Віцебскую транспартную пракуратуру не паступала.
У 2016 (2015) годзе ў Віцебскую транспартную пракуратуру паступіла 5 (0) ананімных зваротаў. Адзін з іх пакінуты без разгляду, 4 - накіраваны ў органы ўнутраных спраў для правядзення праверак па пазначаных у зваротах фактах. Па выніках усіх праверак, падстаў для ўзбуджэння крымінальных спраў не ўстаноўлена. Меры пракурорскага рэагавання не прымаліся.
Супрацоўнікі пракуратуры за аналізуемы перыяд да ўстаноўленай законам адказнасці за парушэнні, дапушчаныя пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, не прыцягваліся.
Усяго за 12 месяцаў 2016 г. пакінута без разгляду 2 (1) зварот грамадзян.
За 12 месяцаў 2016 г. у пракуратуру калектыўныя звароты не паступалі (у 2015 - 1).
На канец справаздачнага перыяду не засталося неразгледжаных зваротаў грамадзян.
У аналізуемы перыяд заявы грамадзян да матэрыялаў праверак і крымінальных спраў не далучаліся.
У аналізуемы перыяд Віцебскай транспартнай пракуратурай праводзіліся праверкі выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб. У прыватнасці, праведзенай у Віцебскім АУСТ праверкай устаноўлена, што службовымі асобамі аддзела дапускаюцца парушэнні дзеючага заканадаўства пры разглядзе зваротаў і падрыхтоўцы адказнаў заяўнікам, асобныя недахопы ў вядзенні справаводства па зваротах у Віцебскім АУСТ.
Па выніках праверкі начальніку Віцебскага АУСТ унесена адпаведнае прадстаўленне, па выніках разгляду якога меры дысцыплінарнага альбо матэрыяльнага ўздзеяння да вінаватых службовых асоб не прымяняліся.
Акрамя таго, пытанні выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб на пастаяннай аснове правяраюцца ў ходзе правядзення планавых праверак.
За 12 месяцаў 2016 г. у Віцебскую транспартную пракуратуру паступіла 45 (28) зваротаў юрыдычных асоб, з якіх 38 (22) вырашаны, 5 (4) - накіраваны для вырашэння ў іншыя арганізацыі, не разгледжаны на канец справаздачнага перыяду – 2 (1).
З вырашаных зваротаў названай катэгорыі задаволена 22 (10). З іх 19 зваротаў датычацца пытанняў абароны іх гаспадарчых і фінансавых інтарэсаў (накіравана 16 іскаў у суды, па 3 зваротах спагнана дэбіторская запазычанасць у прэтэнзійным парадку па патрабаванні пракурора).
Узраслая колькасць задаволеных зваротаў суб'ектаў гаспадарання ў аналізуемым перыядзе выклікана выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы аб прыняцці мер па аказанні садзейнічання па скарачэнні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці арганізацый.
Віцебскай транспартнай пракуратурай праводзіцца работа па абароне маёмасных інтарэсаў падпарадкаваных прадпрыемстваў дзяржаўнай формы ўласнасці і з пераважнай доляй дзяржаўнай уласнасці ва ўстаўным фондзе шляхам прад'яўлення іскаў у эканамічныя суды. На пастаяннай аснове аналізуецца стан законнасці пры заключэнні і выкананні дагавораў, у тым ліку знешнегандлёвых, своечасовасць разлікаў за пастаўленую прадукцыю (работы, паслугі), якасць праводзімай прэтэнзійна-іскавай работы па спагнанні (скарачэнні) дэбіторскай запазычанасці, наладжана паступленне штомесячнай інфармацыі аб дынаміцы пратэрмінаванай запазычанасці.
Па выніках разгляду зваротаў суб'ектаў гаспадарання аб аказанні садзейнічання па спагнанні пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ў 2016 годзе прад'яўлена 16 іскаў (заяў) у эканамічныя суды на агульную суму 9 962 279 рублёў.
У асноўным на асабістым прыёме грамадзяне звяртаюцца з пытаннямі кансультацыйнага характару, звязанага з працаўладкаваннем і выкананнем норм працоўнага заканадаўства, адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасцю.
На асабісты прыём у пракуратуру пасля 18 гадзін грамадзяне не звярталіся.
За 12 месяцаў 2016 г., як і ў 2015 годзе, у пракуратуру электронныя звароты, скаргі на дзеянні супрацоўнікаў пракуратуры, а таксама
звароты, якія змяшчаюць крытыку працы праваахоўных органаў, не паступалі, запісы ў кнігу заўваг і прапаноў пракуратуры не ўносіліся.
Намеснік Віцебскага
транспартнага пракурора
малодшы саветнік юстыцыі Н.Л.
Калпакова