Віцебскай транспартнай пракуратурай праведзена праверка выканання законнасці пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу Віцебскай мытняй
Віцебскай транспартнай пракуратурай у сакавіку-красавіку 2018 г. праведзена праверка выканання законнасці пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу Віцебскай мытняй і разглядзе судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных арт. 14.1 КоАП Рэспублікі Беларусь за 2017 год і 2 месяцы 2018 г.
У ходзе правядзення праверкі прааналізаваны разгледжаныя судом Кастрычніцкага раёна г. Віцебска справы аб адміністрацыйных правапарушэннях, прадугледжаных арт. 14.1 КоАП Рэспублікі Беларусь, за названыя перыяды, праверана законнасць прыцягнення асоб да адміністрацыйнай адказнасці.
Зыходзячы з вывучаных спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, адміністрацыйны працэс вёўся па ўсіх устаноўленых фактах незаконнага перамяшчэння тавараў. Як правіла, гэта тытунёвыя вырабы. Аднак мелі месца факты перамяшчэння праз мытную мяжу ЕАЭС іншых тавараў – транспартны сродак міжнароднай перавозкі (1 факт), рухавік да мопеда (1 факт), 4 аўташыны (1 факт), другасная сыравіна чорных металаў (1 факт), запчасткі да а/м (1 факт).
Пры перавозцы тытунёвых вырабаў дзеянні правапарушальнікаў таксама дадаткова кваліфікаваліся па ч. 1 арт. 12.27 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Як паказала праверка фактаў прыняцця судом незаконных рашэнняў і прыцягнення да адказнасці невінаватых асоб, альбо спынення спраў аб адміністрацыйным правапарушэнні або вяртанні для ўстаранення недахопаў па прычыне ўнясення ў пратакол аб АП недаставерных даных аб асобе правапарушальніка, не мелася.
Намеснік Віцебскага транспартнага
пракурора М.А. Сашчэка