Вячаслаў Дурноў правёў маніторынг таго, як Бешанковічы рыхтуюцца да абласных "Дажынак-2024".
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў з рабочым візітам наведаў Бешанковічы. Разам са старшынёй райвыканкама Галінай Унуковіч і яе намеснікам Аляксандрам Ерашовым Вячаслаў Віктаравіч пагутарыў з працоўнымі калектывамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра і раённага метадычнага кабінета.
Намеснік старшыні аблвыканкама цікавіўся, як горпасёлак рыхтуецца да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024».
– Цяпер у райцэнтры завяршаецца рэканструкцыя дзіцячай школы мастацтваў. Таксама прапрацоўваюцца пытанні, звязаныя з добраўпарадкаваннем парку і рамонтам будынкаў, размешчаных побач са школай і якія ўваходзяць у ансамбль палаца Храптовічаў, – адзначыў Вячаслаў Дурноў. – Усе гэтыя аб'екты знаходзяцца ў цэнтры горпасёлка, таму іх неабходна прывесці ў парадак.