Вячаслаў Дурноў з рабочым візітам наведаў Бешанковічы

Вячеслав Дурнов с рабочим визитом посетил Бешенковичи
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама правёў прыём грамадзян, пагутарыў з калектывамі аддзела па адукацыі, сацыяльна-педагагічнага цэнтра і раённага метадычнага кабінета.

Акрамя гэтага, Вячаслаў Дурноў наведаў шэраг устаноў. На месцы абмеркавалі аб'ём работ, які трэба зрабіць у рамках падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі – 2024» у раённым цэнтры культуры, гісторыка-краязнаўчым музеі.

«Усе аб'екты знаходзяцца ў цэнтры гарпасёлка, безумоўна, іх трэба прыводзіць у парадак», — рэзюмаваў Вячаслаў Дурноў, пры гэтым адзначыў, што многае ўжо зроблена і ў плане падрыхтоўкі неабходнай дакументацыі, і ў плане работы з падрадчыкамі.