Валодаць прававой інфармацыяй
У пракуратуры Віцебскай вобласці пры садзейнічанні прадстаўнікоў ТАА «Юрспектр» праходзіць цыкл вучэбна-азнакамленчых заняткаў па анлайн-сэрвісе «ilex», яго новыя функцыянальныя магчымасці.
Раней з дапамогай відэаканферэнцсувязі ўжо стартаваў навучальны семінар для супрацоўнікаў пракуратур гарадоў і раёнаў, у якім прыняла ўдзел намеснік начальніка аддзела па супрацоўніцтве з рэгіянальнымі органамі дзяржаўнай улады і кіравання ТАА «Юрспектр» Рэгіна Аўдзейчык (г.Мінск).
У ходзе практыкума ў аблпракуратуры пры садзейнічанні рэгіянальнага прадстаўніка кампаніі Таццяны Ермаковіч супрацоўнікі нагляднага ведамства наглядна знаёмяцца з класіфікатарамі сэрвісу, адпаведнымі профільнымі раздзеламі, блокамі, аглядамі прававой інфармацыі, пры гэтым звяртаючы ўвагу на актуальнасць стану і магчымасць максімальнага выкарыстання звестак у правапрымяняльнай дзейнасці на месцах.
Акрамя азнаямлення пракурорскія работнікі ўносяць прадстаўніку ТАА «Юрспектр» свае канструктыўныя прапановы па ўдасканаленні анлайн-сэрвісу.
Сумесная вучэбна-прававая праца будзе працягнута.
Служба інфармацыі
пракуратуры вобласці