Разам супраць карупцыі!

У мэтах арганізацыі міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер з гэтай негатыўнай з'явай, Рэспубліка Беларусь, нароўні з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Расіяй і Таджыкістанам, прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі.

Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні ў названых краінах Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!».

Яго саарганізатарамі з'яўляюцца генеральныя пракуратуры Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Арменія і іншыя. Да правядзення далучыліся Бразілія, Індыя, Кітай і ПАР.

Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «лепшы плакат» і «лепшы відэаролік».

Прыём конкурсных работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life. Там жа размешчаны і правілы правядзення конкурснага мерапрыемства.

Міжнародны конкурс складаецца з двух этапаў:

Паўфінал праводзіцца да 1 кастрычніка 2019 г. Работы ў кожнай намінацыі будуць ацэчвацца нацыянальнымі конкурснымі камісіямі, па выніках – узнагароджанне.

Конкурсныя работы, якія занялі першае месца, праходзяць у другі этап – фінал, які пройдзе з 1 па 15 лістапада 2019 г.

Журы міжнароднага конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў.

Урачыстую цырымонію іх узнагароджання плануецца правесці ў г. Масква, прымеркаваўшы да Міжнароднага дня барацьбы з карупцыяй (9 снежня).

У сувязі з гэтым прапануецца прыняць удзел у міжнародным конкурсе працоўнай, творчай і навучэнскай моладзі.

Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці