Разам супраць карупцыі. Прадстаўнік пракуратуры вобласці сустрэўся з працоўным калектывам гарадской бальніцы
Прадстаўнік пракуратуры Віцебскай вобласці сустрэўся з працоўным калектывам УАЗ «Віцебская гарадская цэнтральная клінічная бальніца».
На парадку дня – пытанні прафілактыкі і папярэджання здзяйснення карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў.
У зале налічвалася каля 60 чалавек медыцынскіх работнікаў профільнай установы.
Пракурорскі работнік выступіў на пазначаную тэму, растлумачыў патрабаванні заканадаўства, прывёў прыклады следча-судовай практыкі па крымінальных справах карупцыйнай накіраванасці.
Пасля выступлення адказаў на паступіўшыя пытанні.
Раз'ясняльная работа ў дадзеным напрамку будзе працягнута.
Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Аляксей Талкачоў.