Разам з Саюзам юрыстаў

Калектывам пракуратуры Віцебскай вобласці ў снежні 2018 г. прынята рашэнне аб стварэнні ў пракуратуры першаснай арганізацыі Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў».

У бягучым годзе сумесна з Саюзам юрыстаў праведзены шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на садзейнічанне карпаратыўнай зладжанасці, развіццё юрыдычнай адукацыі і навукі, павышэнне прэстыжу юрыдычных прафесій.

У красавіку на базе юрыдычнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта праведзены вучэбна-метадычны семінар па пытаннях падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання са студэнтамі і выкладчыкамі, пракурорскімі работнікамі са стажам да 3 гадоў.

У Віцебскім дзяржаўным універсітэце 4 снежня сумесна з юрыдычным факультэтам, іншымі праваахоўнымі органамі, судом і адвакатурай праведзены круглы стол «Права і правапрымяненне: шляхі ўдасканалення», дзе юрысты-практыкі, выкладчыкі і студэнты прынялі ўдзел у абмеркаванні актуальных праблем прымянення права, абмяняліся вопытам работы.

Прыняты ўдзел у штогадовым конкурсе фатаграфій «Фотаюрыст». Па выніках грамадскага галасавання ў намінацыі «Вясёлы малыш» пераможцам стаў старшы памочнік пракурора горада Віцебска Дзядзюра А.П. з фатаграфіяй «Калі знайшоў адказ на пытанне».

Дэлегацыя пракуратуры Віцебскай вобласці ўдзельнічала ў афіцыйным святкаванні Дня юрыста 29 лістапада ў Мінскім дзяржаўным палацы культуры, дзе адбылася цырымонія ўручэння вышэйшай юрыдычнай прэміі «Феміда». У намінацыі «Пракуратура» ўзнагароджана начальнік аддзела па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Гродзенскай вобласці Стральцова І.В.

За высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь узнагароджаны пракурор горада Наваполацка Аўсюк А.Т.

Віншуем пераможцаў!

Старшыня першаснай арганізацыі
Саюза юрыстаў пракуратуры
Віцебскай вобласці Аксана Балеева