Змены ўнесены ў КоАП і ПІКоАП


Законам Рэспублікі Беларусь ад 08.01.2018 унесены змяненні ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП) і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКоАП), якія ўступілі ў законную сілу з 31.01.2018.

Дадзеныя змяненні з'яўляюцца істотнымі, закранулі шырокі спектр грамадскіх адносін і патрабуюць дэталёвага вывучэння.

Хацелася б звярнуць увагу толькі на асобныя новаўвядзенні.

Так, зменены ў бок змякчэння пакаранняў санкцыі па шэрагу артыкулаў КоАП.

Напрыклад, мінімальны памер штрафу за такое правапарушэнне як дробнае хішчэнне, здзейсненае ўпершыню, зніжаны з 10 да 2 базавых велічынь.

Асобныя склады правапарушэнняў дыкрыміналізаваны, страцілі сілу.

У прыватнасці, страціў сілу артыкул 18.18 КоАП Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая не мае дакументаў, прадугледжаных правіламі дарожнага руху).

Парадак абскарджання дзеянняў, рашэнняў службовых асоб пры вядзенні адміністрацыйнага працэсу, пастановаў па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях істотна не змяніўся.

Разам з тым, у адпаведнасці з ч.1 арт.7.3 ПВКоАП Рэспублікі Беларусь у цяперашні час вызначана, што пастанова аб спыненні справы аб адміністрацыйным правапарушэнні, абскарджаная на працягу пятнаццаці дзён з дня яе вынясення, у далейшым можа быць абскарджана ў межах тэрміну накладання адміністрацыйнага спагнання за дадзенае правапарушэнне.

Таксама ў цяперашні час п.13 ч.2 арт.2.15 ПВКоАП пракуроры надзелены паўнамоцтвамі адмяняць сваёй пастановай пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, якія супярэчаць заканадаўчым актам, вынесеныя ў парадку, прадугледжаным ч.3 арт.10.3 ПВКоАП.

Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на змяненні і дапаўненні, унесеныя ў арт.6.5 КоАП і арт.10.3 ПВКоАП, у адпаведнасці з якімі штраф, накладзены па пастанове, вынесенай у парадку ч.3 арт.10.3 ПВКоАП, падлягае выплаце ў агульны тэрмін, устаноўлены ч.1 арт.15.3 ПВКоАП (не

пазней 1 месяца з дня вынясення пастановы). У выпадку нясплаты штрафу ва ўстаноўленыя ч.1 арт.15.3 ПВКоАП тэрміны, яго памер павялічваецца на дзве базавыя велічыні. 

Старшы пракурор аддзела пракуратуры вобласці Ірына Крукоўская.