Змены ўнесены ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх»
Законам ад 09.01.2017 №18-З у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх» (далей – Закон) з 01 ліпеня 2017 года ўнесены істотныя змяненні адносна падстаў і тэрмінаў правядзення з падлеткамі індывідуальнай прафілактычнай работы, устаноўлены мінімальны ўзрост пастаноўкі на ўлік – 10 гадоў і інш. змяненні.
У сувязі з гэтым пракуратурай Віцебскай вобласці сумесна з УУС і КДН аблвыканкама арганізавана правядзенне 27.06.2017 адпаведнага вучэбна-метадычнага семінара для начальнікаў АУС-РАУС, начальнікаў МАА, супрацоўнікаў ІУС, намеснікаў старшынь КДН гаррайвыканкамаў, пракурорскіх работнікаў, якія ажыццяўляюць нагляд за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі. У дадзеным семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі МУС Рэспублікі Беларусь, УУС аблвыканкама, КДН аблвыканкама
Старшы памочнік пракурора вобласці Антон Волкаў.