Узнікнуць у праблему і дапамагчы
Органы пракуратуры 24/7 жывуць праблемамі насельніцтва, прыёмы грамадзян, пісьмовыя і вусныя звароты з просьбай даць параду, разабрацца, вырашыць балючае пытанне. Да кожнага чалавека патрэбен свой падыход, але адно застаецца нязменным – выслухаць, разабрацца, дапамагчы.
У сакавіку бягучага года ў пракуратуру раёна звярнуўся 74-гадовы жыхар аграгарадка Верхнядзвінскага раёна. У яго побач няма блізкіх сваякоў, сам з'яўляецца інвалідам I групы і самастойна без старонняй дапамогі, падтрымкі вырашыць свае бытавыя пытанні проста не ў стане.
На асабістым прыёме ён распавёў пракурору пра сваю праблему, якая хвалюе яго доўгі час – працяканне даху.
Пракурор уважліва выслухаў заяўніка, вывучыў усе довады і даручыў адпаведным дзяржаўным органам аператыўна разабрацца. Пры гэтым пытанне пастаўлена на асаблівы кантроль.
Неўзабаве ў наглядны орган рэгіёна паступіў падзячны ліст ад заяўніка, яго праблема вырашана.
Бо як важна ведаць, што ты са сваім горам вялікім ці маленькім не адзін на адзін.
Намеснік пракурора Верхнядзвінскага раёна
М. Лаўданскі