Увага! Шлюбны аферыст

З экранаў тэлевізараў мы часта чуем і бачым сюжэты пра шлюбных аферыстаў, але чамусьці больш за ўсё ўяўляецца, што гэта больш характэрна для вельмі вялікіх гарадоў – Масквы, Санкт-Пецярбурга, ну можа быць Мінска. Куды там, наша глыбінка. Аказалася, што не ўсё так проста.

Жыхарка вобласці А. па інтэрнэце пазнаёмілася з маладым хлопцам, жыхаром адной з краін былога сацыялістычнага лагера. Завязалася бурлівая перапіска, казачныя абяцанні і яшчэ шмат чаго цудоўнага… Нават абяцаўся ажаніцца. Але, як гэта звычайна адбываецца, у хлопца былі «фінансавыя праблемы», і ён пачаў гаварыць пра гэта сваёй палюбоўніцы. Пад рознымі падставамі пачаў прасіць грошы, натуральна, абяцаючы, што ўсё верне, як толькі ўстане на ногі. Тая ў сваю чаргу, пачала пералічваць яму ледзь ці не апошнія зберажэнні, добра што сумы былі не вялікія. Нават пералічыла грошы на візіт апошняга да нас у Рэспубліку Беларусь.

Праз некаторы час пара злучылася, нават некаторы час пажылі разам. Але «фінансавыя праблемы» маладога чалавека натуральна нікуды не зніклі. Ён нават угаварыў яе абмяняць яе двухпакаёвую кватэру на аднапакаёвую з даплатай, што ў далейшым і было зроблена. Усе грошы ад даплаты А. перадала свайму каханаму, які казаў, што ўсё аддасць, што яны будуць разам, усё будзе добра, хутка вяселле. Але як толькі атрымаў грошы, у той час з'ехаў да сябе на радзіму, абарваўшы усе сувязі, і на кантакт больш не выходзіў.

Як А. была здзіўлена, калі на адной з старонак сацыяльнай сеткі ўбачыла «каханага» з іншай жанчынай і дачкой.

Пракуратурай вобласці ў дачыненні да «каханага» узбуджана крымінальная справа па ч. 4 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры, гэта значыць шкоду больш за 1000 базавых велічынь). Вось такая дарагая аказваецца ў нас любоў.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

На «ліпе» далёка не з'едзеш.

Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штэмпеляў, пячатак бланкаў, гэта значыць злачынства,прадугледжанае арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь з'яўляецца вельмі пашыраным. Асабліва хочацца спыніцца на падробцы рэгістрацыйных дакументаў на аўтамабілі.

Апошнім часам часцей сталі выпадкі набыцця аўтамабіляў у Расійскай Федэрацыі з падробленымі нумарамі, перабітым або уварным ідэнтыфікацыйным нумарам, «надрукаванымі» на прынтары дакументамі. Незразумела, па якой прычыне людзі, якія набываюць аўтамабілі, не здымаюць іх з уліку ў Расійскай Федэрацыі і не ставяць іх на ўлік у Рэспубліцы Беларусь.

Так, да прыкладу, адзін з жыхароў вобласці Н. вырашыў зрабіць падарунак дачцэ на дзень нараджэння – аўтамабіль. Ідэя вельмі добрая, ды і як прыемна атрымаць не нейкую дробязь, а машыну. З гэтай мэтай наш герой адправіўся ў Расію. Там яму спадабалася адно аўто. Ён доўга думаў, відаць, нешта трывожыла ў прапанове прадаўца,  але з улікам цаны, якая была значна ніжэй, чым у нас у рэспубліцы, усё ж вырашыўся яго набыць. Справа была ўжо ўвечары, гаспадар аўтамабіля запэўніў, што аўтамабіль можна перааформіць у любы зручны час, а сёння ўжо позна. Н. пагадзіўся. З раніцы падарунак быў у руках дачкі, якая не магла нарадавацца на дарагую цацку.

Усё б нічога, калі б не маленькая аварыя, нічога сур'ёзнага. Ды вось толькі пры дэтальным вывучэнні дакументаў на аўто супрацоўнікамі ДАІ яны не вельмі «спадабаліся». У выніку экспертыза паказала, што дакументы на аўтамабіль падробленыя, ідэнтыфікацыйны нумар увараны, аўтамабіль знаходзіцца у вышуку, як выкрадзены. Вось такая аказалася «агромная» радасць.

Таму хочацца папярэдзіць грамадзян аб захаванні бдзіцельнасці, асабліва пры куплі аўтамабіляў у Расійскай Федэрацыі. Калі ўжо вырашыліся на набыццё аўто, то звярніце ўвагу на найпрасцейшыя элементы абароны – ахоўная сетка, вадзяныя знакі і так далей, а лепш за ўсё не паленацеся і звярніцеся ў органы паліцыі для праверкі машыны па базах дадзеных, і зніміце яго з уліку ў Расійскай Федэрацыі. Лепш трохі пачакаць, чым застацца без жалезнага каня.    

Аддзелам па наглядзе за дазнаннем пракуратуры Віцебскайобласці па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь (падробка пасведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку).   

Усе праблемы ад гультайства!!! 

Калі чалавеку няма чым заняцца, то, як гаворыцца, ён пачынае шукаць сабе прыгоды на пятую кропку апоры. Ну, а калі пад градусам, тут наогул без прыгод ніяк не абысціся, і пачынаюцца «новыя прыгоды Шурыка».

Так здарылася і ў аднаго з жыхароў вобласці Б. Ён працяглы час нідзе не працаваў, але паколькі працавала жонка і бацькі дапамагалі, то яго «Галівуд» пачаўся з самай раніцы, пасля таго як жонка пайшла на працу. Спачатку піва, піва без гарэлкі – грошы на вецер, ды і неяк сумна стала аднаму ў доме. Вось ён і вырашыў «забавіцца». У каго як, а ён вырашыў патэлефанаваць у міліцыю. У ходзе размовы наш «герой» стаў хваліцца, што ўзарве школу і дзіцячы сад у яго населеным пункце, перастрэляе міліцыянераў і паклаў трубку тэлефона. Дзякуючы сучасным тэхналогіям на ілжэмінера выйшлі вельмі хутка. Супрацоўнікі міліцыі ў адпаведным службовым экіпіраванні праз непрацяглы перыяд часу ўжо стаялі на парозе дома Б., які да гэтага часу «стаміўся» і бачыў «дзясяты» сон. «Мінера» затрымалі, ніякіх выбуховых прылад, на шчасце, не выявілі. Свае паводзіны працверазелы Б. выразна растлумачыць не змог. Як пазней было ўстаноўлена, ілжэмінер неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 17.6 КаАП (заведама ілжывае паведамленне), але ў папярэдніх выпадках без выказвання пагроз.

Пракуратурай вобласці ў дачыненні да Б. узбуджана крымінальная справа па ч.1 арт. 340 КК Рэспублікі Беларусь (заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху, які стварае небяспеку для жыцця і здароўя людзей). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Хочацца адзначыць, што ўказанае злачынства лічыцца скончаным з моманту прыняцця інфармацыі адпаведным атрымальнікам, таму толькі за выказванне пагроз наступае крымінальная адказнасць.    

Пракурор аддзела па наглядзе за дазнаннем Яўген Кржысінскі.