Увага пракурораў засяроджана на сферы закупак
Парушэнні, якія рэгулярна выяўляюцца пракурорамі падчас праверак, сведчаць аб тым, што адным з напрамкаў фінансава-гаспадарчай дзейнасці любога прадпрыемства (арганізацыі), незалежна ад формы ўласнасці, найбольш схільным да карупцыйных рызык, з'яўляецца сфера закупак тавараў (работ, паслуг), у якой «схаваны» значныя магчымасці для супрацьпраўнага лагавання інтарэсаў канкрэтных юрыдычных і фізічных асоб, атрымання выгады.
Нягледзячы на дастаткова дакладную нарматыўную рэгламентацыю адносін у гэтай сферы, практыка пракурорскага нагляду, а таксама аналіз звестак, якія паступаюць ад праваахоўных і кантралюючых органаў, сведчыць аб тым, што па-ранейшаму распаўсюджаны факты парушэння парадку правядзення закупак, неабгрунтаванага абмежавання доступу да ўдзелу ў працэдурах, маніпулявання конкурснымі дакументамі, выпадкі неаб'ектыўнай ацэнкі прапаноў удзельнікаў закупак, якія хаваюць за сабой лагаванне інтарэсаў канкрэтных пастаўшчыкоў і падрадчыкаў.
У сувязі з гэтым, рэалізуючы меры па процідзеянні карупцыйным праявам у эканоміцы, у першую чаргу, увага пракурораў сканцэнтравана менавіта на сферы закупак (як за бюджэтныя, так і за ўласныя сродкі).
У прыватнасці, у бягучым годзе большасць пракурорскіх праверак антыкарупцыйнага заканадаўства закранала названую сферу. Практычна палова актаў пракурорскага нагляду (74 са 168, або 44 %) унесена ў сувязі з выяўленнем парушэнняў у сферы закупак. Кожная трэцяя службовая асоба (93 з 270), прыцягнутая да адказнасці за парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства, дапусціла парушэнні ў галіне дзяржаўных закупак.
Варта адзначыць, што парушэнне парадку правядзення працэдур закупак артыкулам 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з карупцыяй» аднесена да правапарушэнняў, якія ствараюць умовы для карупцыі, і за яго здзяйсненне асобы падлягаюць прыцягненню да ўстаноўленай законам адказнасці.
Да таго ж, з 1 ліпеня 2019 г. уступіла ў сілу новая рэдакцыя Закона Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 № 419-З «Аб дзяржаўных закупках тавараў
(работ, паслуг)», дзеянне якой не распаўсюджваецца на дзяржаўныя закупкі, калі працэдуры дзяржаўных закупак пачаты або дагаворы заключаны да ўступлення ў сілу новай рэдакцыі Закона. У развіццё дадзенай тэмы шэраг нарматыўных прававых актаў страціў сілу, «вызваліўшы» месца новаму заканадаўству.Акрамя таго, з 01.07.2019 працэдуры закупак пры будаўніцтве, якія фінансуюцца цалкам або часткова за кошт бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў, рэгламентаваны Указам Прэзідэнта ад 07.06.2019 № 223 «Аб закупках тавараў (работ, паслуг) пры будаўніцтве». Новыя правілы ў закупках пры будаўніцтве будуць дзейнічаць два гады ў перыяд з 01.07.2019 да 01.07.2021.
З улікам выкладзенага, увага суб'ектаў гаспадарання, а таксама кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, службовых асоб, адказных за арганізацыю і правядзенне закупак, павінна быць звернута на безумоўнае і няўхільнае выкананне патрабаванняў антыкарупцыйнага заканадаўства і заканадаўства аб закупках тавараў (работ, паслуг).
Дадзеная сфера ўзята пракурорамі Віцебшчыны пад асаблівы кантроль.
Пракурор аддзела па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю
пракуратуры вобласці
Вера Ларькова