Вада непрабачлівая да неасцярожнасці
Віцебскай транспартнай пракуратурай сумесна з інспектарамі Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах па Віцебскай вобласці з мэтай папярэджання траўматызму і гібелі грамадзян пры эксплуатацыі маламерных суднаў, праводзяцца рэйдавыя мерапрыемствы на водных аб'ектах Віцебскай вобласці.
Эксплуатацыя маламерных суднаў, асабліва абарудваных рухавікамі, уяўляе павышаную небяспеку для суднавадзіцеляў, асоб, якія знаходзяцца ў маламерным судне, а таксама ў вадзе.
Самым распаўсюджаным парушэннем, як у гэтым годзе, так і ў папярэдніх, з'яўляецца перамяшчэнне на маламерным судне без наяўнасці выратавальнай камізэлькі.
Так, пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў на аз. Дзявіна Аршанскага раёна і аз. Рыбным Сянненскага раёна супрацоўнікамі пракуратуры і інспекцыі па маламерных суднах былі ўстаноўлены не адзінкавыя факты перамяшчэння суднавадзіцеляў і асоб, якія знаходзяцца на маламерным судне без наяўнасці выратавальнай камізэлькі.
У адпаведнасці з пунктам 9 Правілаў карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, зацверджаных пастановай Савета Міністраў ад 20.06.2007 № 812, суднавадзіцель і асобы, якія знаходзяцца на маламерным судне падчас руху, павінны быць у зашпіленых выратавальных камізэльках.
Па выніках праведзенага рэйду, толькі на аз. Рыбным, у сувязі з парушэннямі патрабаванняў вышэйназваных Правілаў, 3 асобы было прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 1 арт. 18.8 КоАП у выглядзе штрафу, 1 асобе аб'яўлена афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства. 12 асобам, якія эксплуатуюць у той дзень маламерныя судны на вышэйназваных водных аб'ектах, і не дапусціўшым ніякіх парушэнняў, супрацоўнікамі кантралюючых органаў праведзены прафілактычныя гутаркі, чарговы раз, нагадаўшы ім патрабаванні Правілаў.
З чэрвеня бягучага года толькі інспектарам інспекцыі Лукіным С.А. за парушэнне Правілаў па арт. 18.8 КоАП Рэспублікі Беларусь прыцягнута 27 чалавек.
Наглядныя мерапрыемствы транспартнай пракуратурай у гэтай сферы і далей будуць працягнуты.
Асаблівую занепакоенасць выклікаюць факты знаходжання ў маламернымсудне на вадзе непаўналетніх дзяцей без выратавальных камізэлек, пры гэтым судном на вялікай хуткасці кіруе бацька або сваяк такіх непаўналетніх, гэта значыць, падвяргаючы жыццё блізкага неапраўданаму рызыцы. У большасці выпадкаў непаўналетнія не маюць навыкаў плавання, і ў крытычнай сітуацыі гэта можа прывесці да іх гібелі.
Вада бестурботнасці не даруе.
Памочнік Віцебскага
транспартнага пракурора
Д.Кубракоў