Чараўніцтва пачынаецца
Напярэдадні Новага 2020 года работнікі пракуратуры вобласці разам з членамі сваіх сем'яў наведалі рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна», дзе азнаёміліся з ваенна-гістарычным музеем пад адкрытым небам, спусціліся ў ДОТы, агледзелі экспазіцыі ваеннай тэхнікі.
Пасля чаго накіраваліся ў рэзідэнцыю Дзеда Мароза, дзе ўсіх сустракаў Генерал- Дзед Мароз у шубе з каракулевым каўняром і шапцы з яркай зоркай. Кожны ахвотны змог пакінуць Дзеду Марозу пажаданні на будучы год у «капсулу жаданняў», расказаць верш, каб атрымаць падарунак.
Таксама дзеці і дарослыя маглі пастраляць з пнеўматычнай вінтоўкі, падбіць нямецкі танк, павупражняцца ў кідках кольцаў, сфатаграфавацца са зброяй, пагрэцца ля вогнішча.
Нягледзячы на капрызы надвор'я, і адсутнасць снегу, зарад станоўчых навагодніх эмоцый атрымалі як дзеці, так і дарослыя.
Начальнік аддзела кадраў і
ідэалагічнай работы
пракуратуры вобласці
Т.Лісоўская