Пытанні выкарыстання дзяржмаёмасці на кантролі
У ходзе праведзеных праверак выяўлена: 7 неулічаных аб'ектаў; плошчы ў памеры 33 кв.м, якія выкарыстоўваюцца іншымі арганізацыямі без заключэння дагавораў арэнды; невыкарыстоўваемыя плошчы ў памеры 79,2 кв.м., не былі прадстаўлены для размяшчэння ў сетцы Інтэрнэт, узгаднена недаатрыманая арэндная плата ў памеры 0,26 тыс. рублёў.
Па выніках кантрольных мерапрыемстваў 9 аб'ектаў пастаўлены на ўлік на суму 85,6 тыс. руб.
За першае паўгоддзе 2023 года камітэтам праведзены 9 маніторынгаў па пытаннях выкарыстання і распараджэння дзяржаўнай маёмасцю ў дачыненні да 32 суб'ектаў, з якіх 3 маніторынгі (15 суб'ектаў) – па забеспячэнні райвыканкамамі кантролю за поўным выкананнем набывальнікамі маёмасці ўмоў па дагаворах куплі-продажу аб'ектаў нерухомасці.
Па ўстаноўленых фактах парушэнняў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 24.17 КоАП Рэспублікі Беларусь 3 службовых і 2 юрыдычных асобы.