Пытанні выкарыстання дзяржмаёмасці абмеркавалі на абласным семінары ў Віцебскім аблвыканкаме

Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" 27 красавіка ў Віцебскім аблвыканкаме быў арганізаваны семінар па тэме "Пытанні выкарыстання і распараджэння маёмасцю, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак".

Семінар праводзіўся ў рэжыме відэаканферэнцыі з усімі раёнамі вобласці. Удзел у ім прынялі намеснікі старшынь райгарвыканкамаў, камітэтаў і ўпраўленняў аблвыканкама, а таксама спецыялісты, якія займаюцца пытаннямі выкарыстання дзяржмаёмасці.

Адкрыў семінар намеснік старшыні аблвыканкама Мацкевіч А.С., які падкрэсліў важнасць працы з дзяржаўнай маёмасцю як адным з галоўных рэзерваў развіцця эканомікі рэгіёна.

Семінар быў пабудаваны ў рэжыме дыялогу, падчас якога абмеркаваны многія актуальныя практычныя праблемы. Разгледжана мноства пытанняў, у прыватнасці такія як: асаблівасці заканадаўства па распараджэнні дзяржмаёмасцю, пытанні бязвыплатнай перадачы маёмасці ў прыватную ўласнасць, продажу за базавую велічыню, уцягвання ў гаспадарчы абарот, пытанні карпаратыўнага кіравання і распараджэння акцыямі, пытанні вядзення Адзінага рэестра, пытанні ацэнкі дзяржмаёмасці, пытанні пераўтварэння і далучэння дзяржаўных прадпрыемстваў і іншыя.