Пытаньні абмежаваньня ў дзеяздольнасьці
У сілу арт. 21 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГК) ніхто не можа быць абмежаваны ў праваздольнасці і дзеяздольнасці інакш як у выпадках і парадку, устаноўленых заканадаўствам. Адным з іх з'яўляецца выпадак, калі грамадзянін з прычыны злоўжывання спіртнымі напоямі ставіць сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча, ён можа быць абмежаваны ў дзеяздольнасці судом (арт. 30 ГК).
Абмежаваць грамадзяніна ў дзеяздольнасці можна пры наяўнасці дзвюх умоў, калі ён злоўжывае алкаголем і ставіць сваю сям'ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча. Цяжкае матэрыяльнае становішча можа быць выклікана як ухіленнем асобы ад выканання сваіх матэрыяльных абавязкаў перад сям'ёй (аплаце камунальных паслуг, адзення для дзяцей і г.д.), так і затратамі сям'і на утрыманне асобы, якая злоўжывае спіртнымі напоямі (харчаванне, лячэнне і г.д.).
У адпаведнасці з ч. 1 арт. 373 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь заява аб прызнанні грамадзяніна абмежавана дзеяздольным з прычыны злоўжывання спіртнымі напоямі можа быць пададзена ў суд членамі яго сям'і, пракурорам, органам апекі і папячыцельства, а таксама грамадскім аб'яднаннем, статутам якога прадастаўлена такое права.
Факт злоўжывання алкаголем павінен быць пацверджаны адпаведнымі доказамі. Напрыклад, даведкай аб змяшчэнні ў медвыцвярэзнік, дакументамі праваахоўных органаў аб дапушчаных парушэннях грамадскага парадку, стварэнні канфліктнай сітуацыі ў сям'і, актамі асведчання на прадмет устанаўлення залежнасці ад алкаголю і інш.
Пасля прызнання члена сям'і абмежавана дзеяздольным над ім усталёўваецца папячыцельства (арт. 33 ГК). Як правіла, папячыцелямі прызначаюцца паўналетнія члены сям'і. У далейшым абмежаваная ў дзеяздольнасці асоба мае права самастойна здзяйсняць толькі дробныя бытавыя здзелкі (напрыклад, купляць прадукты ў краме). Прадаць, падарыць, абмяняць маёмасць, а таксама атрымаць заробку, пенсію і іншыя даходы яна зможа толькі з згоды папячыцеля. Разам з тым, абмежаванне ў дзеяздольнасці не вызваляе
грамадзяніна ад абавязку самастойна несці маёмасную адказнасць па з заключанымі здзелкамі і за прычыненую імі шкоду.Па хадайніцтве бацькоў, усыноўцаў, апекуна альбо органа апекі і папячыцельства і пры наяўнасці дастатковых падстаў суд можа абмежаваць або пазбавіць непаўналетняга ва ўзросце ад чатырнаццаці да васемнаццаці гадоў права самастойна распараджацца сваім заробкам, стыпендыі або іншымі даходамі, за выключэннем выпадкаў, калі такі непаўналетні набыў дзеяздольнасць у поўным аб'ёме ў сувязі са ўступленнем у шлюб да дасягнення 18 гадоў або быў эмансіпаваны (ч.4 арт.25 ГК).
Абмежаванне грамадзяніна ў дзеяздольнасці не з'яўляецца яго жыццёвым прававым статусам. Калі падставы, з прычыны якіх грамадзянін быў абмежаваны ў дзеяздольнасці, адпалі, суд па заяве ўпаўнаважаных асоб адмяняе абмежаванне дзеяздольнасці. Абмежаванне ў дзеяздольнасці адмяняецца таксама і ў тым выпадку, калі сям'я п'ючага чалавека распалася.
за адпаведнасцю закону судовых
пастановаў па грамадзянскіх справах
пракуратуры вобласці
Ірына Таўтын