Пытаньні аператыўна-вышуковай дзейнасці і галоснасці абмеркавалі на семінары ў пракуратуры Віцебскай вобласці
У пракуратуры Віцебскай вобласці праведзены вучэбны семінар па пытаннях ажыццяўлення нагляду за выкананнем заканадаўства пры ажыццяўленні аператыўна-вышуковай дзейнасці, галоснасці на месцах.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел усе пракуроры гарадоў і раёнаў вобласці, супрацоўнікі абласнога апарату.
У ходзе семінара адзначана каардынуючая роля пракурора пры ўзаемадзеянні праваахоўных органаў на стадыі узбуджэння крымінальнай справы. Асобна звернута ўвага на якасць і эфектыўнасць ажыццяўлення нагляду за дазнаннем на месцах.
Таксама разгледжаны пытанні арганізацыі і вядзення сакрэтнага справаводства ў пракуратурах гарадоў і раёнаў вобласці, прыняты адпаведныя тэматычныя залікі.
Акрамя разгляду пазначаных пытанняў, асаблівая ўвага пракурораў была звернута на рэалізацыю прынцыпу галоснасці ў рабоце раённага звяна, папулярызацыю законапаслухмянага ладу жыцця насельніцтва Віцебшчыны, павышэння аўтарытэту і фарміраванне станоўчага іміджу органаў пракуратуры з дапамогай сродкаў масавай інфармацыі.
Абмеркаваны праблемныя моманты, узнікаючыя пры вядзенні першаснага ўліку праведзенай работы па галоснасці, прыведзены прыклады і пастаўлены канкрэтныя задачы па ўдасканаленні дадзенай дзейнасці на месцах.
Па выніках вучэбнага мерапрыемства пракуроры абмяняліся думкамі і практычным вопытам у дадзеных сферах.
Служба інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці.