Пытанні ажыццяўлення нагляду ў сферы непаўналетніх і прыродаахоўнага заканадаўства абмеркавалі ў пракуратуры вобласці
У пракуратуры вобласці адбыўся навучальны семінар па пытаннях ажыццяўлення нагляду ў сферы непаўналетніх і прыродаахоўнага заканадаўства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі гаррайпракуратур вобласці, а таксама прадстаўнікі сумежных структур. Мерапрыемства праходзіла ў рэжыме жывога дыялогу і адначасова ў рэжыме відэаканферэнцсувязі з кіраўнікамі наглядных рэгіянальных ведамстваў на месцах.
Абмеркаванню падлягалі пытанні аховы і выкарыстання земляў, існуючыя праблемы ў правапрымяняльнай практыцы. Акцэнтавана ўвага ўдзельнікаў семінара на наяўнасць пясчаных кар'ераў у рэгіёнах, забеспячэнне бяспекі людзей, у т.л. дзяцей на дадзеных аб'ектах.
Таксама дэталёва разгледзелі пытанні ў сферы абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх: асаблівасці арганізацыі работы каардынацыйных саветаў па рэалізацыі Дэкрэта №18, методыку праверкі эфектыўнасці ведамаснага кантролю, выніковасць праверачных мерапрыемстваў.
Асобна абмеркавалі асноўныя аспекты эфектыўнасці правядзення праверкі аб занятасці дзяцей ва ўстановах адукацыі, спорту і турызму.
Па выніках навучальнага семінара ўдзельнікі абмяняліся думкамі і вопытам практычнай дзейнасці ў дадзеных сферах.
Служба інфармацыі
пракуратуры Віцебскай вобласці.