Пытанні аховы гісторыка-культурнай спадчыны
Вынікі праведзеных органамі пракуратуры вобласці ва ўсіх рэгіёнах праверак выканання патрабаванняў заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны сведчаць аб тым, што ў гэтай сферы праваадносін маецца шэраг праблемных пытанняў, якія не вырашаюцца належным чынам на працягу доўгага часу.
У прыватнасці, выклікае занепакоенасць неналежны стан некаторых аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, непрыняцце мер па захаванасці якіх з часам можа прывесці да іх поўнага разбурэння і страты. З прычыны аварыйнасці асобных канструкцый знаходжанне каля такіх аб'ектаў не заўсёды бяспечна. У Віцебскай вобласці больш за 35 невыкарыстоўваемых аб'ектаў спадчыны, звыш 30 знаходзіцца ў здавальняючым стане, з іх каля 20 зруйнавана, што ў пэўнай ступені звязана з адсутнасцю дастатковых фінансавых сродкаў (Аршанскі, Шумілінскі, Лепельскі, Ушацкі, Верхнядзвінскі і іншыя раёны). Пры гэтым маюць месца выпадкі непрыняцця ўладальнікамі гісторыка-культурных каштоўнасцей належных мер, накіраваных на забеспячэнне іх належнага санітарнага і тэхнічнага стану, якія не патрабуюць значных матэрыяльных затрат (Шумілінскі, Мёрскі, Глыбоцкі, Бешанковіцкі і іншыя раёны).
Не ўсімі ўладальнікамі і землекарыстальнікамі, на землях якіх знаходзяцца гісторыка-культурныя каштоўнасці, своечасова былі падпісаны ахоўныя абавязацельствы, якія прадугледжваюць абавязкі гэтых асоб па забеспячэнні захаванасці аб'ектаў спадчыны (г.Віцебск, Браслаўскі, Шумілінскі раёны і інш.).
Маюць месца факты невыканання патрабаванняў дзеючага заканадаўства і ахоўных абавязацельстваў у частцы афармлення адпаведных пашпартаў і ўсталявання ахоўных дошак на аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны (г.Віцебск, Шумілінскі, Полацкі, Лепельскі, Аршанскі і іншыя раёны).
Праблемным з'яўляецца пытанне аб распрацоўцы праектнай дакументацыі зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, што не дазваляе ў выпадку неабходнасці ўсталяваць абмежаванні пры вытворчасці будаўнічых і іншых работ. Вышэйназваная дакументацыя адсутнічае на большасць аб'ектаў
исторыка-культурнай спадчыны (Докшыцкі, Браслаўскі, Мёрскі, Полацкі, Талачынскі, Шаркаўшчынскі і іншыя рэгіёны).Не ўсюды створаны грамадскія назіральныя камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якія павінны ажыццяўляць грамадскі кантроль у гэтай сферы праваадносін (г.Віцебск, Верхнядзвінскі, Аршанскі, Чашніцкі раёны і інш.).
Складзеная сітуацыя ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны з'яўляецца следствам не толькі аб'ектыўных прычын (уключаючы адсутнасць належнага фінансавання), але і вынікам упушчэнняў у дзейнасці мясцовых выканкамаў і ўпаўнаважаных структурных падраздзяленняў выканкамаў, у тым ліку недастатковай актыўнасці па прыцягненні фінансавых сродкаў на захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей, прыняцці мер рэагавання на выяўляемыя парушэнні заканадаўства.
У большасці выпадкаў пры выяўленні фактаў невыканання абавязкаў па забеспячэнні захаванасці гісторыка-культурных каштоўнасцей, устаноўцы ахоўных дошак і іншых парушэнняў упаўнаважаныя службовыя асобы абмяжоўваюцца накіраваннем вінаватым у гэтых парушэннях адпаведных лістоў і не заўсёды кантралююць іх выкананне. Пры гэтым практычна не выкарыстоўваюцца паўнамоцтвы па вядзенні адміністрацыйнага працэсу па фактах невыканання патрабаванняў ахоўных абавязацельстваў і іншых недахопаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
У мэтах устаранення выяўленых парушэнняў пракурорамі ўнесена 19 актаў пракурорскага нагляду, у тым ліку пракуратурай вобласці падрыхтавана адпаведнае прадстаўленне ў Віцебскі аблвыканкам. Па разгледжаных актах пракурорскага нагляду прыняты пэўныя меры па навядзенні парадку ў гэтай сферы, 12 службовых асоб прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшы
памочнік пракурора Віцебскай вобласці
Алена Козлава