Пытанні развіцця будаўнічага комплексу, транспарту, ЖКГ разглядаюць у Воршы
У Оршы пад старшынствам Дзмітрыя Дзямідзіна праходзіць пашыранае пасяджэнне пастаяннай камісіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытаннях развіцця будаўнічага комплексу, транспарту, ЖКГ і дарожнай гаспадаркі.
У ім прымае ўдзел дэлегацыя Смаленскай вобласці на чале са старшынёй Смаленскай абласной Думы Ігарам Ляхавым.
Напярэдадні пленарнай часткі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да падножжа мемарыяла «За нашу Савецкую Радзіму», пазнаёміліся з працай «Аршацепласеткі», КУП «Аршанская спецаўтабаза».