Пытанні рэсацыялізацыі жанчын у сацыуме, якія знаходзяцца або прайшлі медыка-сацыяльную рэадаптацыю ў ЛПП, разгледжаны на нарадзе ў пракуратуры Віцебскай вобласці
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел старшыня Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жаланава Г.П., спецыялісты арганізацыі Мерзляк М.А. Мазурава С.В., намеснік начальніка УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Кучынская Е.В., супрацоўнікі аддзела па наглядзе за законнасцю выканання крымінальных пакаранняў пракуратуры вобласці.
Удзельнікамі пасяджэння абмеркаваны актуальныя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва па лініі таварыства Чырвонага Крыжа, звернута ўвага на ўзаемадзеянне з УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ў дадзенай сферы. Таксама разгледжана пытанне аб правядзенні сумеснай работы па рэалізацыі праекта навучання жанчын і іх наступнага суправаджэння пасля выхаду з лячэбна-працоўнага прафілакторыя.
Па выніках пасяджэння дасягнута дамоўленасць аб далейшым цесным супрацоўніцтве пракуратуры Віцебскай вобласці і сумежнымі ведамствамі, іншымі зацікаўленымі арганізацыямі ў сферы рэсацыялізацыі жанчын у сацыуме.
Пракурор аддзела пракуратуры вобласці Уладзімір Палуянчык.