Пытанні звышлімітавай забудовы жылых дамоў пад пільнай увагай пракурораў
Пытанні своечасовага будаўніцтва жылых дамоў закранаюць не толькі інтарэсы грамадзян, якія ўклалі ў стварэнне аб'екта нерухомасці немалыя грашовыя сродкі, але і дзяржаўныя інтарэсы, таму органамі пракуратуры Віцебскай вобласці надаецца асаблівая ўвага выкананню законнасці пры ўзвядзенні шматкватэрных жылых дамоў.
Праведзены ў канцы 2018 года аналіз па дадзеным напрамку дзейнасці выявіў істотныя парушэнні патрабаванняў заканадаўства, у тым ліку значнае перавышэнне нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва, якія закранаюць інтарэсы грамадзян і дзяржавы. У сувязі з гэтым пракуратурай Віцебскай вобласці былі прыняты меры пракурорскага рэагавання - старшыні Віцебскага гарвыканкама 14 снежня 2018 г. унесена прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб кантрольнай дзейнасці ў сферы будаўніцтва, прычын і ўмоў, якія ім спрыяюць. Шэраг службовых асоб мясцовых органаў улады прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, у дачыненні да двух забудоўшчыкаў пачаты адміністрацыйны працэс. Вынікі прынятых мер, роўна як і праяўленая ўзгодненасць дзеянняў зацікаўленых суб'ектаў у выкананні патрабаванняў заканадаўства, абумовілі змяненне сітуацыі з «даўгабудамі» ў станоўчым напрамку, адзін з дамоў аператыўна здадзены ў эксплуатацыю.
Разам з тым, па стане на сакавік 2019 г. на тэрыторыі г.Віцебска ўсё яшчэ ўзводзяцца 3 «праблемныя» шматкватэрныя жылыя дамы.
У сувязі з актуальнасцю разгляданай праблемы 21 сакавіка 2019 г. пракуратурай вобласці сумесна з КДКа Віцебскай вобласці праведзена нарада па пытаннях кантролю за будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю жылых дамоў, якія будадуюцца з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў. У нарадзе таксама прынялі ўдзел як кіраўнікі органаў улады і кантралюючых органаў (Віцебскага аблвыканкама і гарвыканкама, інспекцыі Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці), так і кіраўнікі арганізацый-забудоўшчыкаў (дырэктары АДП НПП «Мера», ВРСП «Стройгандальсэрвіс» ТАА, генеральны дырэктар ДП «УКС горада Віцебска»).
Па выніках нарады распрацаваны комплекс мер,
накіраваных на максімальную ўзгодненасць дзеянняў органаў улады, забудоўшчыкаў і падрадчыкаў, аператыўнае вырашэнне створанай сітуацыі з «даўгабудамі» і ажыццяўленне будаўніцтва паскоранымі тэмпамі з мэтай выканання задачы па завяршэнні будаўніцтва ўсіх праблемных дамоў у першым паўгоддзі 2019 г.Па рашэнні нарады Віцебскім гарвыканкамам будзе ажыццяўляцца практычна штодзённы кантроль за правядзеннем будаўнічых работ згодна распрацаваных графікаў. У сваю чаргу, КДК Віцебскай вобласці і пракуратурай Віцебскай вобласці будзе ажыццяўляцца кантроль і нагляд за выкананнем законнасці пры выкананні зацікаўленымі суб'ектамі ўсіх мерапрыемстваў па рашэнні нарады.
Разам з тым, па-ранейшаму асноўнай прычынай невыканання забудоўшчыкамі нарматыўных паказчыкаў па ўводзе жылля ў эксплуатацыю з'яўляюцца перабоі з фінансаваннем, прычым пры будаўніцтве як за кошт уласных сродкаў, так і з удзелам грамадзян-дольшчыкаў.
У сувязі з гэтым у мэтах удасканалення прававога рэгулявання пытанняў будаўніцтва шматкватэрных жылых дамоў, павышэння прававой абароненасці грамадзян, якія ўдзельнічаюць у фінансаванні будаўніцтва, пракуратурай Віцебскай вобласці ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь накіраваны прапановы па ўнясенні змяненняў у заканадаўства, якія тычацца пытанняў узгаднення будаўніцтва мясцовымі органамі ўлады, механізму кантролю тэрмінаў будаўніцтва, у тым ліку прапанаваны механізм вываду зямельнага ўчастка з усімі наступнымі наступствамі ў забудоўшчыка, які не забяспечвае ўвод жылога дома ў эксплуатацыю ў нарматыўныя тэрміны.
Пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем
заканадаўства
і законнасцю прававых актаў
пракуратуры Віцебскай вобласці
Павел Сухаў