Пытанні тэорыі і практыкі выканання заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў абмяркоўваліся падчас рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі ў г.Віцебску
На базе УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава» па ініцыятыве пракуратуры Віцебскай вобласці арганізавана і праведзена навукова-практычная канферэнцыя па актуальных пытаннях тэорыі і практыкі выканання заканадаўства аб прафілактыцы злачынстваў і іншых правапарушэнняў і наглядзе за дзейнасцю органаў дазнання.
У ёй прынялі ўдзел работнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, студэнты і навуковыя супрацоўнікі ўніверсітэта, прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры і ДУ «Навукова-практычны цэнтр праблем умацавання законнасці і правапарадкулу Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь», прадстаўнікі пракуратур абласцей, горада Мінска, Следчага камітэта, міністэрстваў па надзвычайных сітуацыях, унутраных спраў, па падатках і зборах, Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Па выніках канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік матэрыялаў па абмяркоўваемай тэматыцы. У далейшым пракуратурай Віцебскай вобласці будзе працягнута супрацоўніцтва з УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава» ў дадзенай сферы.