Каля Летняга амфітэатра адбылася цырымонія ўзняцця флага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску»
15.07.2026
Новая традыцыя была закладзена не так даўно: падчас юбілейнага XXX-га. Цяпер, праз пяць гадоў, яна стала неад'емнай часткай свята мастацтваў. Кожную цырымонію арганізатары імкнуцца зрабіць непадобнай на папярэднюю.
Так, калі летась яна прайшла пад лозунгам «Час новых перамог», а сцяг узняла кіраўнік грамадскага аб'яднання «Віцебскі патрыятычны клуб «Пошук» Ларыса Бруева і юныя гараджане, то цяпер гэты гонар выпаў маладым артыстам з народнага маладзёжнага тэатра "Кола".
Сама працэдура традыцыйна папярэджвалася невялікім канцэртам. Падчас яго апошніх імгненняў вядучы разам з гледачамі пачаў зваротны адлік і сцяг узняўся, пасля чаго неба асвяціў святочны салют.
"Віцьбічы"