Усе даходы павінны быць улічаны. Прадстаўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці прынялі ўдзел у навучальным форуме для кадравых службаў мясцовых органаў улады рэгіёна

Супрацоўнікі аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю прынялі ўдзел у абласным семінары для работнікаў кадравых службаў структурных падраздзяленняў аблвыканкама, аддзелаў арганізацыйна-кадравай работы гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў г.Віцебска.

У семінары прынялі таксама ўдзел службовыя асобы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Рэспубліцы Беларусь па Віцебскай вобласці.

На парадку дня: пытанні дэкларавання даходаў і маёмасці дзяржаўнымі служачымі і іншымі катэгорыямі асоб.

У межах семінара даведзены да ведама прысутных парадак запаўнення дэкларацый, парадак правядзення праверак па іх запаўненні і прадастаўленні.

Прадстаўнікі пракуратуры акцэнтавалі ўвагу на тыповыя памылкі, якія выяўляюцца падчас наглядных мерапрыемстваў, адказалі на паступіўшыя пытанні.

Раз'ясняльная работа ў дадзеным напрамку будзе працягнута.
 

Старшы пракурор аддзела
пракуратуры вобласці
Вера Ларькова