Ці зроблена ўсё для бяспекі?

У сувязі з даручэннем пракурора Віцебскай вобласці Сушчынскага В.В., з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў з дзецьмі, наяўнасцю частых штармавых папярэджанняў і моцных парывістых вятроў пракурорамі на месцах прааналізавана стан бяспекі на дзіцячых атракцыёнах з надзіманым абсталяваннем.

Устаноўлена, што ў 2017 годзе дзейнасць па такіх атракцыёнах ажыццяўлялася ў 15 рэгіёнах вобласці з 23, у ёй прыняло ўдзел амаль тры дзясяткі камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў.

У цэлым, у рэгіёнах Віцебскай вобласці арганізавана праца па забеспячэнні бяспекі дадзеных атракцыёнаў з боку прадпрымальнікаў і арганізацый.

Разам з тым, у Браслаўскім, Віцебскім, Ушацкім раёнах, гарадах Віцебску і Полацку выяўлены парушэнні патрабаванняў бяспекі, якія пагражаюць жыццю і здароўю дзяцей – спроба эксплуатацыі без тэхнічнага асведчання абсталявання, праца пры неналежным мацаванні абсталявання, невыкананне бяспекі электраабсталявання, адсутнасць сродкаў першай медыцынскай дапамогі і пажаратушэння, патрэбнай тэхнічнай дакументацыі кантролю і інш.

Па выніках дадзенага аналізу выканання заканадаўства аб бяспецы эксплуатацыі атракцыёнаў з надзіманым абсталяваннем пракурорамі прыпынена дзейнасць небяспечнага атракцыёна ў Браслаўскім раёне, а таксама падрыхтаваны 3 прадпісанні, 2 прадстаўленні. Разглядаецца пытанне аб магчымасці ўнясення прапаноў па ўдасканаленні заканадаўства аб бяспецы дзяцей на дадзеных відах атракцыёнаў.

Старэйшы памочнік пракурора вобласці саветнік юстыцыі Антон Волкаў