Усё таемнае калі-небудзь становіцца зразумелым
Прысудам суда Россонскага раёна да 4 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і з забаронай займаць матэрыяльна адказныя пасады, звязаныя з матэрыяльнымі каштоўнасцямі, тэрмінам на 5 гадоў, асуджана былы касір сталоўкі Полацкага вагоннага дэпо Л., якая на працягу амаль 4 гадоў (з 2013 па 2017 гг.) штомесяц шляхам прысвойвання і растраты давераных ёй таварна-матэрыяльных каштоўнасцей выкрадала маёмасць вагоннага дэпо, прычыніўшы агульны ўрон на суму звыш 38 тысяч рублёў, што з'яўляецца асабліва буйным памерам.
Гэтым жа прысудам па ч.1 арт.427 КК Рэспублікі Беларусь (службовы падлог) асуджана яе сяброўка А. – бухгалтара сталоўкі, якая ўвесь гэты час сумесна з Л. дапамагала хаваць утваральную недастачу, уносячы недакладныя звесткі ў бухгалтарскія дакументы.
Крымінальная справа ў дачыненні да ўказаных асоб была узбуджана Віцебскім транспартным пракурорам пасля неаднаразовых адмен пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы Полацкага РАУС, супрацоўнікі якога з-за неналежнага правядзення даследчых праверак не змаглі выявіць здзяйсненне цяжкага злачынства, што дазваляла вінаватым асобам заставацца безнаказанымі.
Намеснік Віцебскага транспартнага пракурора М.А.Сашчэка/