Выяўлены парушэнні

Вынікі праведзенага пракуратурай вобласці аналізу выканання антыкарупцыйнага заканадаўства ў сістэме камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне сведчаць аб тым, што праводзімая камітэтам, адпаведнымі тэрытарыяльнымі ўпраўленнямі гаррайвыканкамаў і падведамаснымі ўстановамі праца не ў поўнай меры адпавядае патрабаванням заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, не здольна эфектыўна ўстараняць і мінімізаваць карупцыйныя праявы.

Па выніках праверкі выяўлены недахопы ў дзейнасці камісій па супрацьдзеянні карупцыі, створаных як у тэрытарыяльных упраўленнях, так і падведамасных установах сацыяльнага абслугоўвання. Неналежным чынам арганізавана праца па азнаямленні дзяржаўных службовых асоб з пералікам антыкарупцыйных абмежаванняў.

Пракурорамі выяўлены неадзінкавыя парушэнні парадку дэкларавання даходаў і маёмасці, якія выразіліся ў непрадстаўленні абавязанымі асобамі дэкларацый, непоўным альбо недаставерным адлюстраванні даходаў альбо маёмасці, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, у тым ліку нерухомай.

Устаноўлены парушэнні парадку прадастаўлення і выкарыстання бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якія выразіліся ў неналежным афармленні дакументацыі па дагаворах, непрадстаўленні спонсарам справаздач.

Шматлікія парушэнні заканадаўства аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг), аб закупках за кошт уласных сродкаў, у сферы будаўніцтва.

Выяўлены іншыя парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства, у тым ліку ў парушэнні дзяржаўнымі службовымі асобамі антыкарупцыйных забаронаў, неналежным уліку працоўнага часу ў сувязі з адсутнасцю на працы.

У сувязі з выяўленымі парушэннямі пракуратурай вобласці ўнесена прадстаўленне ў Віцебскі аблвыканкам з патрабаваннем прыняцця дадатковых арганізацыйна-практычных мер, накіраваных на ўстараненне парушэнняў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, а таксама прычын і ўмоў, ім спрыяючых.

Усяго па выніках праверкі гаррайпракурорамі падрыхтавана і ўнесена больш за 50 актаў рэагавання, якія знаходзяцца на разглядзе.

Начальнік

аддзела пракуратуры вобласці
па барацьбе з карупцыяй
і арганізаванай злачыннасцю Е.Лапкоўскі