Сустрэча пракурора Віцебскай вобласці, старшага саветніка юстыцыі Сушчынскага В.В. з прадстаўнікамі вядучых СМІ Віцебшчыны
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі вядучых сродкаў масавай інфармацыі вобласці: абласная газета «Віцебскія вясці», гарадская газета «Віцьбічы», спецыялізаванае друкаванае выданне «Транспартны веснік», «Камсамольская праўда ў Беларусі», БелТА, РУП РТЦ «ТРК «Віцебск».
У ходзе прэс-канферэнцыі пракурор вобласці давёў да ведама журналістаў узровень і стан злачыннасці, у тым ліку ў сферы непаўналетніх у рэгіёне, акцэнтаваў увагу на пытаннях барацьбы з карупцыяй і карупцыйнымі праявамі, прывёў адпаведныя прыклады.
Па выніках мерапрыемства пракурор Віцебскай вобласці Сушчынскі У.У. падзякаваў журналістаў за цеснае ўзаемадзеянне і аб'ектыўнасць прадстаўленай насельніцтву Віцебшчыны інфармацыі аб выніках дзейнасці органаў пракуратуры.
Старшы памочнік пракурора вобласці Н.Сеўрукова