Сустрэча работнікаў пракуратуры з выхаванцамі дзіцячага дома напярэдадні Калядных святаў і Новага года
Сустрэча з выхаванцамі дзіцячага дома напярэдадні Калядных святаў і Новага года для пракуратуры горада Віцебска таксама стала штогадовай традыцыяй. На гэты раз дзяцей ДУА «Дзіцячы дом г.Віцебска» ад імя нагляднага органа павіншавалі намеснік пракурора Дамашэўскі П.Л. і памочнік пракурора па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Броўка Ю.С.
Перакананыя, што загаданыя выхаванцамі жаданні сапраўды збудуцца, бо кожнае дзіця перад Новым годам верыць у цуды і разлічвае на тое, што ў найбліжэйшай будучыні ў яго нарэшце з'явіцца сапраўдная любячая сям'я.
Памочнік пракурора г.Віцебска В.Стук